Кожны чалавек у сваім жыцці пражывае важныя этапы, робіць адказныя крокі. У героя артыкула Абдырасула Курбанназарава такім стала прыняцце беларускага грамадзянства.
Атрымаў малады чалавек яго па паскоранай праграме, бо пражывае ў Беларусі большую частку свайго жыцця. Так склалася, што сям’я яго пераехала з Туркменістана, калі хлопчыку было сем год. Тут Абдырасул скончыў школу. Потым адвучыўся ў Магілёве. З гэтым горадам звязаў свой далейшы лёс: тут застаўся працаваць і сустрэў сваю палавінку. Дарэчы, у маладой сям’і нядаўна з’явіўся сынок. На пытанне, чаму толькі зараз прымае грамадзянства, Абдырасул адказаў:
– Думкі набыць беларускае грамадзянства былі даўно. Ды прызнаюся, у душы я сябе ніколі не абасабляў ад беларусаў, наадварот, лічыў часткай беларускага грамадства, у школе вывучаў беларускую мову і літаратуру. Потым закруцілася: вучоба, маладыя гады, крыху іншыя планы. Вось калі завёў сям’ю, па-іншаму ўсё стала. Ведаеце, новы статус бацькі, напэўна, стаў рашаючым. Ды маючы грамадзянства краіны, у якой жывеш, зручней і прасцей вырашаць справы.
Дарэчы, сям’я, традыцыйны ўклад у жыцці маладога чалавека многа значаць. Ведаючы не адзін год іх вялікую дружную сям’ю, магу адзначыць, што такой ўзаемападтрымцы трэба павучыцца. У іх сям’і цесна перапляліся традыцыі туркменскія з беларускімі. Як прызнаецца сам Абдырасул, ён беларус з туркменскай душой.
Вось такі ён новы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, Абдырасул Курбанназараў, з адказным, узважаным падыходам да такой сур’ёзнай ролі і новага этапу. А гэты этап дае магчымасці здзейсніць усё задуманае. Няхай ён стане добрым падмуркам на шляху маладога беларуса. Засталося толькі пашпарт грамадзяніна Беларусі атрымаць.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА
Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…
Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…
Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…
Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…
Совсем скоро столица северного региона станет центром притяжения для всех, кто любит живую музыку, случайные…
Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…