Чашникский район активно благоустраивают
Вёска тым і адметная, што работы тут заўжды хапае. Як толькі прыгрэла сонейка, замітусіліся вяскоўцы на сваіх падворках. Але ж ёсць вялікі фронт работы ў месцах агульнага карыстання. Вось тады за справу бярэцца сельвыканкам.
Адзін з самых запатрабаваных відаў работ – пакос травы. Здаецца і дажджоў асабліва не ставала гэтай вясной і цеплыні не было, а трава буяе. У Альшанскім сельвыканкаме прадугледзелі загадзя: дамовіліся з цэнтрам занятасці наконт выдзялення ім чалавека для пакосу. І работа пачалася. Паступова, дзень за днём тэрыторыя будзе мець прыгожа падстрыжаныя формы.
Трэба адзначыць, супрацоўнікі Альшанскага сельвыканкама дбаюць пра кожны куток сваёй малой радзімы. Пры падтрымцы ГП «ЖКХ» г. Чашнікі Чашніцкага раёна» распачаліся работы па добраўладкаванні тэрыторыі вакол грамадскіх могілак ля вёскі Дуброва. Закуплены ўсе неабходныя будаўнічыя матэрыялы. Паступова планамерна кожны куток становіцца прыгажэй. Сельвыканкамы працуюць, але трэба кожнаму ўключацца ў гэту работу.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА