Традыцыйна ў другую нядзелю мая наша краіна адзначала Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Паўсюль ладзіліся ўрачыстасці з гэтай нагоды. Чашніччына таксама далучылася да святкавання.
Адразу трэба адзначыць, што традыцыя ўшанавання дзяржаўных сімвалаў з гадамі стала па-сапраўднаму ўсенароднай. І ў гэты дзень на плошчы было шматлюдна, нягледзячы на зусім не майскае надвор’е. Людзі сабраліся з дакладным усведамленнем важнасці гэтага дня як для ўсёй краіны, так і кожны для сябе асабіста. Распачаў мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Косаў. У сваім звароце да землякоў ён адзначыў:
– Вельмі сімвалічна, што Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна мы адзначаем адразу пасля святкавання памятнай даты 80-годдзя Перамогі. Без гэтай падзеі, без перамогі над злом нашых сімвалаў магло б не быць увогуле, як і ўсёй нашай краіны. Зараз Беларусь ўпэўнена рухаецца наперад, ставячы на чале мірныя каштоўнасці. І сённяшняя даніна павагі нашым дзяржаўным сімвалам – увасабленне гонару за сваю краіну. Менавіта гэтыя дзяржаўныя сімвалы суправаджаюць усё наша жыццё ад урачыстых цырымоній да спартыўных перамог, ад важных дзяржаўных падзей да сямейных свят. Наш сцяг пабываў у космасе, у Антарктыдзе, не раз узнімаўся на п’едэсталы падчас узнагарод разнастайных спаборніцтваў. Заклікаю памятаць, шанаваць дзяржаўныя сімвалы і перадаваць гэту павагу наступным пакаленням.
Трэба адзначыць, што свята аб’яднала людзей рознага узросту. У ім прынялі ўдзел і школьнікі. Клятву вернасці дзяржаўным сімвалам прынеслі навучэнцы сярэдняй школы №1 імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Фёдаравіча Іваноўскага, паабяцаўшы быць сапраўднымі патрыётамі сваёй зямлі.
Да чашнічан з віншаваннямі звярнулася старшыня Чашніцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Людміла Галавешка, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла членам партыі членскія білеты.
Як падзялілася Ганна Каваленка, настаўніца інфарматыкі Чашніцкай гімназіі, атрымаць партыйны білет у такі святочны дзень асабліва прыемна. Яшчэ мацней адчуваеш еднасць са сваёй краінай.
Фінальным акордам стаў урачысты вынас Дзяржаўнага сцяга. Працягвалася свята канцэртнай праграмай, падрыхтаванай Цэнтрам культуры і народнай творчасці. У праграме гучалі песні пра веліч і прыгажосць Беларусі.
Валентина ПРИЩЕПОВА
В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…
Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…
Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…
Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…
Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…
Совсем скоро столица северного региона станет центром притяжения для всех, кто любит живую музыку, случайные…