Не сакрэт, што сёння маладыя людзі не спяшаюцца звязаць сябе вузамі Гіменея. Кожны думае пра сябе асабіста, не беручы ў расклад інтарэсы другіх. Але ёсць дастаткова годных прыкладаў з асяроддзя людзей сталага пакалення, якія цудоўна ведаюць цану і каштоўнасць сямейнага жыцця. Жыццёвая гісторыя Галіны і Сцяпана Сянько – яскравы прыклад таму.
Вось ужо на працягу пяцідзесяці год яны разам крочаць адной дарогай. Якраз на Дзень Перамогі адзначылі залатое вяселле. За святочным сталом сабраліся самыя блізкія, каб павіншаваць і прыгадаць, як усё было.
– Пяцьдзясят – не пяць год, нават не верыцца, што такая лічба за плячыма, – прызнаецца Галіна Васільеўна. – Здаецца, нядаўна пажаніліся, дзве дачушкі нарадзіліся. Жылі як усе на вёсцы: вялікую гаспадарку трымалі, на рабоце таксама паспявалі. Я 45 год адпрацавала начальнікам аддзялення сувязі, а муж 20 год – аграномам у саўгасе, а потым перайшоў на папяровую фабрыку. Так і праляцеў незаўважна час.
Нашы героі самі родам з Вішкавіч, падчас працы саўгас «Чашніцкі» выдзяліў дом, які зараз для сям’і Сянько стаў своеасаблівым сямейным гняздом. Сюды любяць прыязджаць дзеці і ўнукі – праводзяць свой вольны час, дапамагаюць па гаспадарцы, клапоцяцца пра «маладых». Вось яно сямейнае выхаванне, цэнтр якога – бацькоўскі дом – месца, дзе фармуюцца сямейныя каштоўнасці. Мы не маглі не пацікавіцца у сямейнай пары, якая 50 год побач, што самае галоўнае ў сямейным жыцці?
– Узаемадапамога, узаемапавага, адказнасць адно за аднаго, а не за сябе, ды крыху цярпення, – прызналіся юбіляры. І з гэтым нельга не пагадзіцца: формула сямейнага шчасця простая і зразумелая ўсім здаўна. Галоўнае, ёй карыстацца, а не ігнараваць.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА
В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…
Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…
Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…
На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…
Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…
Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…