На Чашниччине проходит Республиканская акция “Вандруй! Адчуй! Натхняйся!”

На Чашніччыне стартавала маштабная Рэспубліканская акцыя «Вандруй! Адчуй! Натхняйся!». Яна праходзіць у Беларусі ўжо ў чацвёрты раз і накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму.

Па ўсёй краіне ў гэтыя дні ладзіліся разнастайныя мерапрыемствы з наведваннем аб’ектаў турыстычнай сферы. Наведвальнікам былі прапанавалі бясплатныя экскурсіі і квэсты, майстар-класы, прэзентацыя паслуг.

Так на працягу тыдня праходзілі дні адчыненых дзвярэй у Чашніцкім раённым турыстычным цэнтры і ў гістарычным музеі. Падчас іх усе жадаючыя маглі даведацца больш падрабязна пра дзейнасць дадзеных устаноў.

Прайсціся яшчэ раз вядомымі сцяжынкамі, пры гэтым назапасіць цікавую інфармацыю пра гістарычныя мясціны – такую цудоўную магчымасць атрымалі вучні пачатковых класаў Чашніцкай гімназіі. Экскурсаводам Валянцінай Бугровай была праведзена змястоўная экскурсія «Гісторыя Чашніцкага раёна ў асобах і помніках.» Вось яна яшчэ адна цаглінка ў справу патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Дакрануцца да вытокаў рамяства, даведацца, чым займаліся нашы продкі, можна было, наведаўшы гістарычны музей, дзе прайшло мерапрыемства «Вясёлка творчасці» для навучэнцаў 2-4 класаў сярэдняй школы №4 г. Чашнікі і выхаванцаў раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Работнікі музея падрыхтавалі і правялі займальную гульнёвую праграму, падчас якой дзеці даведаліся аб прадметах даўніны, аб народных промыслах і ўмельцах. Дырэктар музея Наталля Іванова акцэнтавала ўвагу, што Чашніччына таксама багатая на народных умельцаў і расказала пра адну з самых вядомых жанчын-рэзчыц Ганну Асіпкову. Наведвальнікі мелі магчымасць азнаёміцца з работамі таленавітай майстрыхі, якія займаюць цэлы асобны пакой у музеі. У завяршэнні экскурсійнай праграмы кожны жадаючы прыняў удзел у майстар-класе па арыгамі.

Вось так, крок за крокам вывучаючы мінулае, падрастаючае пакаленне назапашвала веды, каб не збіцца з абранага шляху ў будучым.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Заработная плата «в конвертах» и ее негативные последствия

В настоящее время выплата заработной платы «в конверте» остается актуальной проблемой. Занятость без оформления трудового…

7 минут ago

Все должно работать на благо людей!

О настоящем и будущем Евразийского экономического союза, его достижениях, перспективах и проблемах лидеры государств –…

10 минут ago

Разговоры с детьми о важном с заботой и игрой от МЧС

Лето! — его ждут не только дети, но и их родители. Лето — это не…

2 часа ago

На Чашниччине ведется закладка кормов

Кормовая база — фундамент успешного молочного животноводства. В ОАО «Проземле-Агро» к ее созданию подходят с…

18 часов ago

Чашники. Всегда есть альтернатива

Доступно, наглядно и эмоционально – так проходят занятия на базе центра профилактики «Альтернатива» в городе…

18 часов ago