Categories: Общество

Вспоминаем Василия Тяпинского. Корреспондент газеты узнал, где установлен памятник нашему земляку

У чарговы раз завітаўшы ў сталіцу, прагульвалася ля Белдзяржуніверсітэта. Патрапіла ва ўнутраны дворык гэтай навучальнай установы. Насамрэч ажыццявіла сваю даўнюю задуму – наведаць музей беларускага асветніцтва пад адкрытым небам, які размешчаны ў дворыку БДУ.

Тым больш, што і нагода ёсць: у гэтым годзе спаўняецца 495 год з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, праславіўшага Чашніччыну, – Васіля Цяпінскага. Спытаеце, якая сувязь паміж гэтымі двума фактамі? Яшчэ з часоў сярэднявечча ўсе буйнейшыя ўніверсітэты Еўропы ўзводзілі помнікі сваім знакамітым землякам. У Кракаўскім універсітэце стаіць помнік М. Каперніку, у Маскве – М. Ламаносаву, у Вільні – Ф. Скарыне. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт працягнуў гэту традыцыю, стварыўшы ва ўнутраным дворыку своеасаблівы музей тысячагадовай гісторыі беларускага асветніцтва. У ансамблі садова-паркавых культурных кампазіцый ўвекавечана цэлая плеяда выдатных дзеячоў асветніцкага руху. Якраз сярод вядомых усім беларусам асоб Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Кірылы Тураўскага ўвекавечана асоба нашага земляка Васіля Цяпінскага. Гэта, дарэчы, адзіны помнік знакамітаму чашнічаніну.

Ён і стаў месцам майго прыпынку. Адразу трэба ўдакладніць, што гэта цэлая кампазіцыя, бадай самая цікавая на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка. На ёй побач з нашым земляком выява Сымона Буднага. Героі кампазіцыі нібы нешта абмяркоўваюць, аб чымсьці спрачаюцца. Такімі іх увасобіў скульптар Ігар Голубеў. Кампазіцыя так і называецца – «Дыялог Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага». З гісторыі вядомы факт, што асветнікі былі сучаснікамі, сустракаліся пры жыцці не аднойчы і нават сябравалі. Таму і не дзіўна, што скульптар іх вырашыў падаць у адной кампазіцыі. Абодва вядомыя гуманісты-філосафы эпохі Сярэднявечча. Што стала прадметам іх спрэчкі, можна толькі здагадвацца. Адно відавочна, што ў большасці поглядаў яны сыходзіліся. Абодва дзеячы дбалі пра будучыню Беларусі, пра лёс роднай беларускай мовы. Пастаяла ля іх і злавіла сябе на думцы: як далёка яны ад нас і адначасова так блізка. Толькі трэба іх пачуць і вынесці нешта важнае для сябе. А калі трэба, чарговы раз перачытаць напісанае знакамітымі землякамі і пра іх саміх.

Пра знакамітых асоб, унёсшыхзначн ы ўклад у развіццё асветніцтва, у фарміраванне патрыятызму на прыкладзе іх жыццёвых гісторый напісана шмат, часам даволі супрацьлеглых фактаў. Гэта і зразумела, паўтысячагоддзя мінула – гэта не паўстагоддзя. Цэлыя народы знікалі за такі працяглы час. Наша задача – захаваць памяць пра знакамітых дзеячоў. Цудоўна, што на малой радзіме Васіля Цяпінскага, у вёсцы Цяпіна, жывуць нераўнадушныя нашчадкі. Менавіта дзякуючы іх ініцыятыўнасці ўзнік фестываль у гонар знакамітага суайчынніка. Было б вельмі добра, каб помнік Васілю Цяпінскаму з’явіўся і на Чашніччыне, ля якога можна было б прыпыніцца і адчуць подых часу.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

3 часа ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

4 часа ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

4 часа ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

4 часа ago

Тихий страж вашего дома: автономный пожарный извещатель

В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…

5 часов ago

Подготовка к 81-летию Победы в Великой Отечественной войне – на особом контроле у главы района

Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…

8 часов ago