13.06.2026
Общество

В детском саду №4 г. Новолукомля создали уголок белорусской культуры и быта

  • 22 августа, 2025
  • 1 min read
В детском саду №4 г. Новолукомля создали уголок белорусской культуры и быта

Падчас падрыхтоўкi да новага навучальнага года 2025/2026 у дзiцячым садзе № 4 г. Новалукомля быў cтвораны куток беларускай культуры i побыту.

Асноўная мэта стварэння куточка – выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятычных пачуццяў, любовi і павагi да гicторыi роднага краю, знаёмства з традыцыямi i побытам нашых продкаў.

Гэты куток будзе дзейнічаць не толькi як музей, дзе можна знаёмiцца з побытам беларускага народа, убачыць як жылi нашы бабулi i дзядулi, але i як пляцоўка для правядзення заняткаў, беларускiх народных гульняў i святаў.

Думка аб стварэннi кутка цеплiлася ўжо даўно, але хацелася, як мага больш дакладна перадаць каларыт культуры i побыту мiнуўшчыны.

У гэтым вельмi дапамагла Вядрэнская школа, якая перадала дзiцячаму саду экспанаты свайго музея. Выхавацелi i бацькi дзяцей таксама захапiлiся гэтай iдэяй i пры iх дапамозе мара здзейснiлася.
Але на гэтым праца не завершана. У калектыва ёсць шмат думак i iдэй.

Поделиться в: