Ад прылаўка да дэпутата: гісторыя Людмілы Васільеўны з Красналук

Красналуцкі край у гэтыя марозныя дні ператварыўся ў сапраўдную казку. Такая прыгажосць наўкола, што вока не нарадуецца! Прырода – адмысловы творца. А яшчэ ў Красналуках і ваколіцах жывуць цудоўныя людзі. Добрыя, па-сялянску мудрыя, шчырыя беларусы, якіх апісвалі ў сваіх творах класікі нацыянальнай літаратуры. Людзі ад зямлі, працавітыя, цяглавітыя. І часта занадта сціплыя. Не любяць яны, калі іх хтосьці бярэцца нахвальваць.

– І што пра мяне пісаць? Я ж звычайная жанчына, – так адрэагавала на прапанову сустрэцца жыхарка Красналук Людміла Аляхновіч. Між тым для сустрэчы з’явілася добрая нагода. Девятнаццатага студзеня вясковая кабета адзначае юбілей. Зараз Людміла Васільеўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але ж яшчэ паўгода таму працавала за прылаўкам. На жаль, прамысловую краму ў цэнтральнай сядзібе ўсё ж такі зачынілі. З ліпеня мінулага года скончыла сваю слаўную кар’еру загадчыцы і наша гераіня. У сістэме патрэбкааперацыі яна адпрацавала амаль усё жыццё. Калі дакладней, з 1986-га па 2025-ты. Вось і лічыце, колькі гадкоў набегла…

У Красналуках яе клічуць па-вясковаму проста – наша Васільеўна. Цяжка знайсці чалавека, якога б вяскоўцы так любілі і шанавалі. Калісьці ўраджэнка Барысаўшчыны бачыла сваё жыццё зусім па-іншаму. Пасля школы падалася ў горад, пачала працоўную дзейнасць на прыбора-будаўнічым заводзе. Думала, так і стане з часам сапраўднай гараджанкай. Аднак… Каханага накіравалі пасля тэхнікума ў саўгас «Красналуцкі». Прыйшлося ехаць за ім. Неўзабаве маладыя ажаніліся. І пачалі наладжваць сумесны быт. Вядома ж, паўстала пытанне, дзе працаваць былой работніцы абароннага прадпрыемства ў Барысаве. З’явіўся варыянт паспрабаваць сябе ў сферы патрэбкааперацыі. Доўга не раздумвала. Так і апынулася ў прамысловай краме. Спачатку прадаўцом была, а потым стала загадчыцай. Іншай працы болей ніколі і не шукала.

– Я знайшла справу свайго жыцця. Гэтым усё і сказана, – так падсумоўвае пройдзены шлях сама былая загадчыца крамы.

Шмат гадоў звярталіся вяскоўцы да работніцы прылаўка. Якія толькі тавары не прывозіла яна, чым толькі не гандлявала. І ў часы перабудовы, і ў дзевяностыя, і ў пачатку новага стагоддзя… Сельпо, райспажыўсаюз, межрайбаза, Лепельскае, Сенненскае райпо – шмат было рэарганізацый, мянялася ведамасная прыналежнасць красналуцкай крамы. Але сутнасць працы загадчыцы была нязменнай: максімальна задаволіць пакупніцкі попыт, каб людзі былі задаволены. У Красналукі прыязджалі за прамысловымі таварамі жыхары Барысаўскага, Крупскага раёнаў. Цяжка зараз уявіць сабе, але нават гараджане часта атаварваліся ў цэнтральнай сядзібе саўгаса. І мэблю набывалі, і будаўнічыя матэрыялы, і бытавую тэхніку. Што заўгодна. Шмат было людзей наўкола. Значыць, і пакупнікоў больш чым хапала.

Любіў народ красналуцкую краму. І вялікую ролю ў гэтым адыгрывала загадчыца. Людміла Аляхновіч заўсёды працавала апантана, умела пры неабходнасці любы тавар знайсці. Нават у эпоху татальнага дэфіцыту. Аказалася, працаваць у сферы гандлю – гэта і ёсць яе прызванне. Знаходзячыся за прылаўкам, яна набыла вялікі аўтарытэт, сапраўдную народную любоў, шчырую павагу. Таксама немалаважна, што некалькі разоў Людмілу Васільеўну абіралі дэпутатам Красналуцкага сельскага Савета дэпутатаў. Паралельна гэтая выдатная жанчына вяла вялікую грамадскую работу. Дапамагала вяскоўцам вырашаць іх паўсядзённыя праблемы. Прыходзілі людзі па той ці іншы тавар у краму і адначасова звярталіся да дэпутата з просьбай. У асабістым жыцці таксама ёсць чым ганарыцца. Разам з супругам Анатолем выхавалі дзвюх дачок, выдалі замуж, дачакаліся ўнукаў. Дом прасторны, прыгожы. Сядзіба дагледжаная, адразу бачна, што добрыя гаспадары тут жывуць. Жыўнасць трымаюць, зямельку апрацоўваюць, усё як і належыць. Вяскоўцы ёсць вяскоўцы.

– Я задаволена, што калісьці прыехала ў Красналукі, – кажа цяпер ўжо пенсіянерка. – Зараз трапляю ў горад па нейкіх справах і разумею, што хачу хутчэй дадому вярнуцца. Тут спакойна, вальготней дыхаецца. Спраў і на пенсіі ў Людмілы Васільеўны хапае. Чалавекам яна была і застаецца энергічным. Хай і надалей усё ў яе атрымоўваецца. Неўзабаве жанчына адзначыць 60-годдзе. Нарадзілася ў дзень Вадохрышча. Таму 19 студзеня ў яе адразу два святы. Віншуем і зычым поспехаў ва ўсіх справах! Якія Вашы гады, шаноўная Васільеўна!..

Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

51 минута ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

54 минуты ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

56 минут ago

Тихий страж вашего дома: автономный пожарный извещатель

В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…

1 час ago

Подготовка к 81-летию Победы в Великой Отечественной войне – на особом контроле у главы района

Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…

4 часа ago

Комитет госконтроля Витебщины проверит эффективность арендного жилья

Комитетом государственного контроля Витебской области изучается вопрос эффективности планирования строительства и использования арендного жилья коммунального…

6 часов ago