29.04.2026
Общество

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адзначыў важнасць свята

  • 11 января, 2026
  • 1 min read
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адзначыў важнасць свята

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адзначыў важнасць свята, веры для кожнага верніка Чашніцкай парафіі:

У гэту нядзелю святкуем Хрост па новай каталіцкай традыцыі, а таксама 25-годдзе пабудовы новага касцёлу ў Чашніках. Важна, што гэта месца малітвы, культу, якое нагадвае людзям аб сваёй прыналежнасці да веры. Вера з’яўляецца фундаментам адносін паміж людзьмі і для грамадскага жыцця. Бо, менавіта, галоўныя каштоўнасці –любові, прабачэння і міласэрнасці – мы перанялі і атрымалі як Божы дар. Таму сення мы  праслаўляем Бога, молімся і просім ласкі, благаслаўлення для себе, для нашых сем’яў, каб яны таксама грунтаваліся на хрысціянскім жыцці. А яшчэ для ўсяго нашага грамадства і сучаснага свету, які патрабуе супакою, згоды і еднасці. Няхай Бог нас блаславіць.

Поделиться в: