Вольгу Баравік у мінулым годзе абралі старэйшынай вёскі Мар’іна. Вядома ж, гэта не проста так адбылося. Вольга Уладзіміраўна родам з гэтых месцаў. Усе яе продкі адсюль. Таму карані не адпускаюць. Сама з’яўляецца мешканкай Новалукомля, але кожнае лета праводзіць на малой радзіме. І ўзімку часта наведваецца ў вёску, жыве яе праблемамі. Каго ж было выбіраць у мясцовыя начальніцы, як не яе?
Вялікай актыўнасцю вылучаецца старэйшына. Мінулым летам яна зладзіла для вяскоўцаў цудоўнае свята. Мар’іна адзначала 550-годдзе з дня заснавання. Павіншаваць жыхароў прыехалі артысты з райцэнтра (мікрараёна папяровай фабрыкі), зладзілі вельмі цікавае мерапрыемства. Канцэрт правялі прама пад адкрытым небам, на пляцоўцы каля былой крамы. Людзям спадабалася. Дзякавалі яны старэйшыне, культработнікам. І было за што.
А яшчэ Вольга Баравік – асоба творчая. Вырашыла яна размаляваць аўтобусны прыпынак у роднай вёсцы. Задумана – зроблена. З’явіўся тут добры коцік, які шчыра запрашае ўсіх у госці. І прыгожа атрымалася, і арыгінальна. У планах старэйшыны размаляваць прыпынак у суседнем Будзілаве. Сапраўды, добрых ініцыятыў не бывае зашмат.
Вольга Уладзіміраўна вырашае шмат якія надзённыя праблемы. Зараз, прыкладае намаганні, каб у вёску прыехалі камунальшчыкі і вывезлі смецце. У жылкамунгасе райцэнтра абяцаюць машыну прыслаць. Старэйшына заўсёды на сувязі з вяскоўцамі. Апошнія тэлефануюць ёй пры першай неабходнасці. Даверам людзей трэба даражыць. Мясцовы галава выдатна гэта разумее. Таму і імкнецца ўсюды паспець і ўсё зрабіць годна.
Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ
Кормовая база — фундамент успешного молочного животноводства. В ОАО «Проземле-Агро» к ее созданию подходят с…
Доступно, наглядно и эмоционально – так проходят занятия на базе центра профилактики «Альтернатива» в городе…
Летний водоем – прекрасное место для отдыха, но вода не прощает беспечности. МЧС напоминает: большинство…
В летнем лагере средней школы №4 г. Чашники прошла вдохновляющая встреча в рамках республиканской акции…
11 июня лагерь «Чайка» посетила хореограф Наталья Николаевна Томашева-Стаин! Встреча в рамках акции «Шаг к…