Владимир Скрабневский: жизнь, сотканная из труда и стойкости

Жыццё ў яго простым не было. Як, зрэшты, шмат у каго з пасляваеннага пакалення. Нарадзіўся Уладзімір Скрабнеўскі ў чэрвені 1944-га.

Толькі раён вызвалілі ад фашыстаў, як з’явіўся на свет наш герой. Бацьку свайго не памятае. Той партызаніў, потым быў прызваны ў войска. Загінуў чырвонаармеец у пачатку сакавіка 45-га на тэрыторыі Польшчы. Там жа і пахаваны. Не здолеў баец дажыць да перамогі. А жонка засталася ўдавою з маленькім Валодзем на руках.

А былі ж і яшчэ дзеці… Сказаць, што цяжка жылося сям’і, значыць, нічога не сказаць. Перабіваліся з хлеба на ваду. У хаце часам і тапіць не было чым. Уладзімір Макаравіч узгадвае, як маці, звычайная калгасніца, у лютыя маразы прыводзіла дамоў авечак, якіх даглядала. Забівала цвікі ў сцяну і прывязвала іх. Баялася, што замерзнуць на ферме. А ў хаце ж таксама не Ташкент быў. Вось так і жылі. Пра калгаснае клапаціліся больш, чым пра сваё ўласнае.

Так і рос Валодзя. Падлетак прагнуў вучыцца, але скончыць змог толькі шэсць класаў. Трэба было з роднай вёскі Горкі (знаходзілася непадалёк ад Жасцянкі) хадзіць у школу ў Чашнікі. Каб зняць пакой у райцэнтры грошай не было. Маці шчыра сказала: «Лепей заставайся ты, сынку, у вёсцы ды прывыкай да калгаснага ладу». Хлопец вучобу закінуў і пайшоў працаваць. Было яму гадоў трынаццаць-чатырнаццаць, не болей.

– Тады існаваў калгас імя Будзённага, – распавядае цяперашні ветэран працы. – Аб’ядноўваў ён Горкі і некалькі навакольных вёсак. Будавалі фермы, трэба было лес нарыхтоўваць. Арганічныя ўгнаенні на палі вывозілі. Шмат чаго давялося перарабіць у юнацкія гады. Спіну гнулі зранку да цемры. І ніхто не жаліўся. Разумелі, што так трэба.

Праз колькі год, калі надыходзіла паўналецце, Уладзімір запісаўся на курсы трактарыстаў. Прама ў родным калгасе і асвойваў тэхніку. Тады такое практыкавалася. Прыязджаў спецыяліст с раёна і вучыў на месцы маладых хлопцаў па паскоранай праграме. У свае васемнаццаць Валодзя ўжо кіраваў трактарам. Аднак доўга не папрацаваў. Прыйшла позва з ваенкамата. Настаў час збірацца ў войска.

Тры гады правёў ураджэнец Горак у далёкай Карэліі. Вярнуўшыся са службы, вырашыў, так бы мовіць, удасканаліць механізатарскія навыкі. Паступіў у сельскагаспадарчае прафтэхвучылішча ў Вілейцы, паспяхова яго скончыў і вярнуўся ў родны калгас. Больш ён яго не пакідаў ніколі (з часам, праўда, калгас імя Будзённага ўвайшоў у склад больш буйной гаспадаркі пад назвай «Перамога» з цэнтрам у Проземлі). Аж да канца дзевяностых гадоў шчыраваў, пакуль на заслужаны адпачынак не адправіўся.

– Мой механізатарскі досвед вельмі вялікі, – кажа Уладзімір Макаравіч. – Некалькі дзесяцігоддзяў працаваў на рознай тэхніцы. Увесну на трактары плугі цягаеш, потым кармы нарыхтоўваеш, пад час жніва на камбайне шчыруеш. Увосень да самых маразоў зямельку арэш. І так за годам год… Працавалі, ў той час самааддана, бывала па шаснаццаць часоў з-за руля не вылазілі. Трактары спачатку былі без закрытых кабін. Ездіш па полі, хоць дождж, хоць вецер, хоць першыя замаразкі. І абеды ніхто не прывозіў. На сваіх харчах трымаліся. Часам так заробішся, што і пра абед запамятаеш. А малако, што браў з сабою, скісне. І ўсё ж яны, працавітыя сяляне, былі па-свойму шчаслівыя. Ці не ў працы руплівай і паўсядзённай здабывалі тое шчасце?.. Радаваліся, калі калгас прызнавалі перадавым. Калі добры ўраджай вырасцілі. Ганарыліся ўласнымі працоўнымі дасягненнямі. Савецкая ўлада, хто б што ні казаў, умела заахвоціць працаўнікоў, не скупілася і на ўзнагароды. Напрыканцы 1972 года механізатару Уладзіміру Скрабнеўскаму ўручылі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Для маладога на той момант калгасніка гэта было поўнай нечаканасцю.

– Мне ж яшчэ і трыццаці не было, а тут такая ўзнагарода звалілася, – з усмешкай згадвае былы механізатар. – Вызвала кіраўніцтва, сказала рыхтавацца да цырымоніі. Добра памятаю, як прывезлі нас у Віцебск. Святочнае мерапрыемства ладзілася ў тэатры імя Якуба Коласа. Прыемна было выходзіць на сцэну і атрымліваць высокую ўзнагароду.

За што менавіта далі ордэн, Уладзімір Макаравіч не ведае і зараз. Хутчэй за ўсё, па савакупнасці прадставілі яго да ўзнагароды. Бо меў на праВетэран працы, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Уладзімір Макаравіч Скрабнеўскі цягу некалькіх гадоў высокія вытворчыя паказчыкі. Да тэхнікі беражліва ставіўся. Добры прыклад іншым паказваў. Ён і пасля атрымання ордэна шмат гадоў хадзіў у перадавіках. Не раз абвяшчаўся пераможцам сацыялістычных спаборніцтваў. Граматы, дыпломы – іх накапілася шмат.

Перадавы працаўнік, калі сыходзіў на пенсію, перадаў свой трактар роднаму сыну. І гэта было вельмі сімвалічна. Падрыхтаваў дастойную змену. Скрабнеўскія – прозвішча механізатарскае. Дагэтуль усе ведаюць, што працуюць прадстаўнікі роду выдатна. А 81-гадовы перадавік жыве ў Браздецкай Слабадзе, у доме, які дапамог калісьці пабудаваць яму калгас. Працягвае шчыраваць на ўласным падворку, трымае гаспадарку. Шмат у яго спраў. Ён не можа сядзець склаўшы рукі. Усё жыццё здабываў сваё шчасце ў працы. На тым і зараз трымаецца.

Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ. Фота аўтара

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

3 часа ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

4 часа ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

4 часа ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

4 часа ago

Тихий страж вашего дома: автономный пожарный извещатель

В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…

4 часа ago

Подготовка к 81-летию Победы в Великой Отечественной войне – на особом контроле у главы района

Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…

7 часов ago