Няма больш у Красналуках школы. Такая рэальнасць, якую трэба проста прыняць. Аднак жа па-ранейшаму ў першую суботу лютага чакаюць сустрэчы шматлікія выпускнікі. Куды ж пайсці ім зараз? Няўжо разам са школай сышла ў нібыццё і старая добрая традыцыя збірацца разам у гэты дзень і бавіць час за ўспамінамі?
Гэткімі пытаннямі задаваліся былыя вучні Красналуцкай школы. У мясцовым сельскім Доме культуры вырашылі дапамагчы, каб свята атрымалася. Зладзілі вечар сустрэчы з выпускнікамі ў будынку культустановы.
І закіпела падрыхтоўчая праца. Трэба было і фотавыставу зрабіць, і тэматычныя стэнды аформіць, і фільм пра школу зманціраваць, і агульны сцэнар свята прадставіць. Па словах загадчыцы Красналуцкага СДК Наталлі Капітановіч, рыхтаваліся доўга і грунтоўна. Праз сацыяльныя сеткі адпраўлялі шматлікім выпускнікам запрашэнні. Асабліва звалі юбіляраў. Звалі – і ўрэшце дазваліся. Зала дакладна не пуставала.
Першы раз правялі вечар сустрэчы выпускнікоў па-за будынкам школы. І не прагадалі. Атрымалася няблага. І пераклічку юбілейных выпускаў зрабілі, і ўшанавалі, каго трэба, і запалілі свечку дзяцінства. І шмат чаго яшчэ паспелі зрабіць. Вядома ж, і песні спявалі, і танчылі. Усё, як і належыць. А галоўнае – былыя вучні школы сустрэліся. І сустрэча гэтая атрымалася надзвычай цёплай і душэўнай.
Наогул, у Красналуках умеюць адпачываць з густам. Напрыклад, менавіта тут яшчэ ў лістападзе мінулага года арганізавалі дыскатэку ў стылі 90-х. І народу назбіралася, па розных падліках, 270 чалавек. Адначасова ўсе не змяшчаліся на танцполе. Танчылі па чарзе. Дыскатэкі і зараз застаюцца папулярнымі. Як не ўзгадаць і ўраджэнку гэтых месцаў Галіну Саковіч. Зараз жанчына жыве ў Дзяржынску. Аднак падтрымлівае цесную сувязь з малой радзімай. Даведалася, што ў культустанову трэба сёе-тое закупіць, каб мець магчымасць ладзіць мерапрыемствы на больш высокім узроўні. За ўласныя сродкі набыла неабходнае і перадала СДК. За што ёй вельмі ўдзяч ныя. Галіна Канстанцінаўна ў недалёкай будучыні збіраецца арганізаваць сустрэчу з былымі аднакласнікамі. Набліжаецца юбілей выпуску. Падрыхтоўчыя мерапрыемствы ўжо пачаліся.
Красналуцкі СДК – сапраўдны культурны асяродак. Хай і надалей тут віруе жыццё. Бо вяскоўцам, хто б што ні казаў, патрэбна свята. Зменлівыя часы, але ж сцяжынка да сельскага Дома культуры не зарастае.
Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ
Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…
На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…
Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…
Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…
В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…
Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…