Празямлянскі сельсавет: ад статыстыкі да працавітасці
У Празямлянскім сельвыканкаме на пачатку года, як і належыць, падлічылі, колькі рознай жыўнасці засталося на падворках сялян. На жаль, статыстыка не тая, якая б вельмі абнадзейвала. За год паменела жыхароў на тэрыторыі сельсавета. Насельніцтва скарацілася на тры дзясяткі чалавек. Натуральна, і жывёлы, і птушкі болей трымаць гаспадары не сталі.
Аднак ёсць яшчэ прыклады сялянскай працавітасці і цяглавітасці. Зараз у Празямлянскім сельсавеце гаспадары ўласных падворкаў трымаюць 100 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 35 дойных кароў. Таксама налічваецца 45 свіней, 25 коней, 22 труса, 48 авечак, 30 коз. Птушкі значна болей. Адных кур «перапісчыкі» налічылі звыш 2600. Плюс у Проземлі і аколіцах досыць папулярным заняткам застаецца бортніцтва. Колькасць пчаласем’яў – 116.
Як адносіцца да прыведзеных вышэй лічбаў? Шмат ці няшмат шчыруюць на ўласных падворках жыхары вёсак? Кожны хай зробіць выснову сам. Мы ж адзначым, што агульная колькасць домаўладзенняў на студзень 2026 года складае па сельсавету 654
Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ