Празямлянскі сельсавет змагаецца з пустуючымі дамамі
Налічылі пятнаццаць хацін. Менавіта столькі пустуючых дамоў пад час адпаведнага абследвання выяўлена на тэрыторыі Празямлянскага сельсавета. Сіратлівыя хаціны, якія па волі лёсу засталіся без гаспадароў, ёсць амаль у кожнай вёсцы. Дварэц, Тараскі, Данілаўка, Копцевічы, Руць, Зазерыца – геаграфія досыць шырокая. Зараз сельвыканкам вырашае рознага кшталту арганізацыйна-прававыя пытанні, каб ушчыльную заняцца зносам пустуючых дамоў. У мінулым годзе ў дадзеным накірунку было зроблена нямала. Так, на тэрыторыі Празямлянскага сельсавета знесены дзевяць адпаведных аб’ектаў. На дадзеныя мэты было выдаткавана каля 8 тысяч рублёў. Праца будзе абавязкова працягнута. Сітуацыя таго патрабуе.
Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ
Архивное фото носит иллюстративный характер