Дагэтуль у спісе прадпрыемстваў раёна значыцца ДП «Чашнічанка». Афіцыйная назва Дома быту ці камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва. Якія паслугі аказвае прадпрыемства зараз? Наогул, наколькі яны карыстаюцца попытам?
Паспрабуем знайсці адказы на слушныя пытанні. Дырэктарам па-ранейшаму працуе Аксана Анашкіна. З ёй і пагутарылі крыху пра тое, што на справе засталося ад былога прадпрыемства бытавых паслуг. Аксана Уладзіміраўна адзначыла: на сённяшні дзень асноўная крыніца даходу «Чашнічанкі» — арэндная дзейнасць. Інакш кажучы, бытавікі проста здаюць у арэнду памяшканні прадпрымальнікам. У тым ліку і тым, хто займаецца аказаннем паслуг профільнага характару. Нават болей таго. Сярод арандатараў нямала тых, хто калісьці працаваў на дзяржаўным прадпрыемстве, а потым пайшоў на свой хлеб. — Шчыра скажу: будучыня сферы бытавых паслуг за прыватнікам, — лічыць дырэктар ДП «Чашнічанка». — І нікуды ад гэтага не дзенешся. Ужо працяглы час мы назіраем, як адчыняюцца новыя цырульні, хімчысткі, майстэрні па рамонту гадзіннікаў, абутку і гэтак далей. Калісьці было прынята прынцыповае рашэнне: аддаць на водкуп большасць відаў паслуг прадстаўнікам бізнесу. І ў тым ліку нашы былыя працаўнікі знайшлі сябе ў якасці прадпрымальнікаў. Ёсць шмат добрых прыкладаў. Аднак засталіся пэўныя паслугі, якія не вельмі прывабліваюць прыватнікаў. А сацыяльныя стандар ты ніхто не адмяняў. Таму і існуе дагэтуль «Чашнічанка». Мы, акрамя ўзгаданай ужо арэнды, займаемся рамонтам швейных вырабаў. Быў калісьці асобны цэх. Займаліся ў тым ліку і пашывам. Знаёмціся — Таццяна Бурава. Адносна яе можна правесці вядомую літаратурную аналогію. Жанчына і ёсць тая самая апошняя з магікан. Зусім нядаўна Таццяна Мікалаеўна адзначыла чарговы дзень нараджэння. Калі і застаўся у сістэме аказання бытавых паслуг па-сапраўднаму адданы справе чалавек, выдатны ветэран службы, то гэта менавіта яна. У працоўнай кніжцы чашнічанкі толькі адзін запіс. У далёкім 1984 годзе прышла яна на камбінат бытавога абслугоўвання. І дагэтуль шчыруе краўцом. — Я сапраўды ўсё жыццё прысвяціла адной справе, — дзеліцца Таццяна Мікалаеўна. — Вось і зараз займаюся рамонтам швейных вырабаў. У месяц 50-60 заказаў паступае. У так званае міжсезонне (у перыяд з зімы на вясну ці з лета на восень) нават і больш. У асноўным кліенты просяць засцежку замяніць ці пакараціць (ушыць) штосьці з адзення. Працы хапае, але ж паказчыкі на выхадзе не вельмі ўражваюць. Расцэнкі ў нас сацыяльныя. Я ж за месяц на сваёй «здзельна-прэміяльнай» забяспечваю сабе невялічкі заробак. Іншыя віды паслуг больш рэнтабельныя. У мяне ж шмат ручной працы. Таццяна Мікалаеўна — пенсіянерка. І, вядома ж, хацела б перадаць справу маладым. Вось толькі дзе іх адшукаць?.. Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ. Фота аўтара
На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…
Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…
Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…
В суете повседневной жизни мы часто забываем о самых базовых аспектах безопасности. Между тем, простой…
Приближается одна из самых значимых и важных дат для нашей страны – День Победы. О…
Комитетом государственного контроля Витебской области изучается вопрос эффективности планирования строительства и использования арендного жилья коммунального…