Пасяўная ў раёне набірае абароты
Паводле аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, сяўбу яравых культур распачалі чатыры гаспадаркі.
У лідарах пакуль ААТ «Палац працы-Агра» і «ВядрэнскаеАгра». У абодвух сельгаспрадпрыемствах здолелі пасець больш за 20 працэнтаў ад запланаваных плошчаў. Нядрэнна пакуль вядуць работы ў КУСГП «Кашчынскае» (14%). Першыя дзясяткі гектараў занеслі сабе ў актыў прадстаўнікі ААТ «Проземле-Агра». Усяго па стане на ўчарашнюю раніцу на Чашніччыне пасеяна больш за 270 гектараў яравых культур. Паралельна гаспадаркі займаюцца і іншымі важнымі справамі.
На павестцы дня – падкормка азімых збожжавых азотам. Больш чым напалову з заданнем сельгаспрадпрыемствы ўжо справіліся. Працягваецца і падсеў шматлетніх траў.
Адпаведныя работы выкананы на плошчы больш за 600 га. Працы ў аграрыяў шмат. А вось час прыспешвае. Марнаваць яго нельга.