Спорт и туризм

Жанчын выклікала спартландыя

Напярэдадні 8 Сакавіка ў Кашчынскім культурна-спартыўным цэнтры адбылося досыць цікавае мерапрыемства. Для прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва зладзілі спартландыю. Арганізавалі свята спорту і здаровага ладу жыцця мясцовыя культработнікі, Кашчынская школа і Новазаранскі сельвыканкам. Жанчынам давялося прадэманстраваць свае лепшыя якасці, каб годна вытрымаць шматлікія конкурсы. Трэба адзначыць, што ўдзельніцы на спартыўнай пляцоўцы не разгубіліся і да апошняга вялі барацьбу за агульную перамогу.

На старт выйшлі дзве каманды. У складзе першай – жыхаркі аграгарадка. Назву сабе прыдумалі арыгінальную – “Півоні”. З іншага боку – калектыў работніц Кашчынскай школы. Удзельніцы павіталіся, пажартавалі крыху ў так званых візітоўках – і пачалі змагацца ў кожным асобна ўзятым конкурсе. Усяго іх было дванаццаць. У асноўным розныя  эстафеты. Перамагала то адна, то іншая каманда. Нават часам здавалася, што ў гонар свята справа дойдзе да класічнай у такіх выпадках нічыёй. Але ж жанчыны так захапіліся, што без перавагі аднаго з калектываў было ўжо не абысціся. Ды і публіка, якая падтрымлівала спартсменак, патрабавала вырашальнай перамогі.

Так і здарылася. Апошнім відам быў канат. І канчатковую перамогу здабылі менавіта ў гэтым спаборніцтве “Півоні”. Перацягнулі вікторыю на свой бок. Інакш і не скажаш.

Эмацыйнымі атрымаліся старты ў Новай Зарэ. У канцы пераможцы атрымалі заслужаныя прызы. Без падарункаў не засталіся і прадстаўніцы іншай каманды. Давольнымі ў выніку засталіся ўсе. Спартландыя ў будучым абавязкова зноў пакліча. І не толькі жанчын. Моцная палова таксама здольная прадэманстраваць свае ўменні. Было б жаданне. А добрая нагода заўсёды знойдзецца.

Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ

На здымку: 8 Сакавіка ў Кашчынскім культурна-спартыўным цэнтры адзначылі належным чынам.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

На Чашниччине ведется закладка кормов

Кормовая база — фундамент успешного молочного животноводства. В ОАО «Проземле-Агро» к ее созданию подходят с…

5 часов ago

Чашники. Всегда есть альтернатива

Доступно, наглядно и эмоционально – так проходят занятия на базе центра профилактики «Альтернатива» в городе…

6 часов ago

Лето у воды: правила, которые спасают жизнь

Летний водоем – прекрасное место для отдыха, но вода не прощает беспечности. МЧС напоминает: большинство…

7 часов ago

Шаг к успеху для посетителей лагеря

В летнем лагере средней школы №4 г. Чашники прошла вдохновляющая встреча в рамках республиканской акции…

9 часов ago

Лагерь “Чайка” принимал гостей

11 июня лагерь «Чайка» посетила хореограф Наталья Николаевна Томашева-Стаин!  Встреча в рамках акции «Шаг к…

9 часов ago