28.04.2026
Общество

Комплекс работ у полі

  • 10 апреля, 2026
  • 1 min read
Комплекс работ у полі

Нягледзячы на не вельмі спрыяльныя ўмовы надвор’я на бягучым тыдні, гаспадаркі раёна па крысе працягваюць фіналізаваць сяўбу яравых збожжавых. На 10 красавіка сельгаспрадпрыемствам засталося пасеяць меней за чвэрць плошчаў. Пры гэтым ААТ “Палац працы-Агра” выканаў планавае заданне на 90 працэнтаў, “Вядрэнскае-Агра” – на 84%, “Проземле-Агра” – на 82%.

Шырокім фронтам вядуцца іншыя мерапрыемствы. Пасля збожжавых азотам падкармілі азімы рапс. Таксама мінеральныя ўгнаенні патрэбны шматгадовым травам, сенажацям і пашавым плошчам.

 У “Вядрэнскім-Агра” распачалі сяўбу адналетніх траў. “Палац працы-Агра” прыступіў да апрацоўкі азімага рапса спецыяльнымі прэпаратамі.

Гаспадаркі працягваюць уносіць арганіку. Адпаведны план выкананы на 63 працэнты.

Поделиться в: