28.04.2026
Общество

Лепшы механізатар –накормлены

  • 11 апреля, 2026
  • 0 min read
Лепшы механізатар –накормлены

Арганізацыя гарачага харчавання для сельскіх працаўнікоў – справа найважнейшая. На пусты страўнік, як вядома, не напрацуеш. Таму людзей трэба карміць.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іна Шыбанава распавяла, што пад час пасяўной кампаніі ва ўсіх без выключэння гаспадарках арганізавана гарачае харчаванне. Дзесьці маюцца стацыянарныя сталовыя, дзесьці для прыгатавання ежы прыладкавалі былыя жылыя дамы, іншыя памяшканні. У любым выпадку смачныя стравы для працаўнікоў гатуюцца на рэгулярнай аснове. Механізатарам, якія задзейнічаны ў полі, абеды прывозяцца па графіку непасрэдна на месца.

Што варта адзначыць, выдаткі сельгаспрадпрыемствы бяруць на сябе. Для сейбітаў абеды нічога не каштуюць. Толькі ў асобных выпадках, калі зафіксаваны парушэнні працоўнай дысцыпліны, магчымы варыянты, пры якіх за харчаванне прыйдзецца разлічыцца з уласнай кішэні. Да такога, будзем спадзявацца, справа не дойдзе.

Механізатары рацыёнам у цэлым задаволены. Першае, другое і кампот гарантаваны штодня. Толькі перш чым смачна з’есці, трэба шмат папрацаваць. Такія правілы, якія дыктуе само жыццё.

Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ

Поделиться в: