Палову зернавога кліну пасеялі
Аператыўная інфармацыя ад райсельгасхарчу. На раніцу 3 красавіка яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 1104 гектара. Планавае заданне выканана на 48 працэнтаў. У разрэзе культур сітуацыя выглядае наступным чынам: сельгаспрадпрыемствы пасеялі 207 га пшаніцы, 171 га ячменю і 606 га аўса. Плюс 120 га бабовых.
Найвялікшую плошчу збожжавымі засеялі ў ААТ “Проземле-Агра” (375 га). Па тэмпах работ у лідарах ААТ “Вядрэнскае-Агра”. Акцыянернае таварыства выканала заданне на 58 працэнтаў.
