28.04.2026
Общество

ПАСЯЎНАЯ-2026. Дайджэст апошніх падзей

  • 13 апреля, 2026
  • 1 min read
ПАСЯЎНАЯ-2026. Дайджэст апошніх падзей

На 13 красавіка два сельгаспрадпрыемствы завяршылі сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых. Гаворка ідзе пра ААТ “Палац працы-Агра” і “Вядрэнскае-Агра”. ААТ “Проземле-Агра” і КУСГП “Кашчынскае” выйшлі на фінішную прамую. Дадзеным гаспадаркам засталося пасеяць лічаныя гектары.


👉У агульнай колькасці пасеяна 688 гектараў пшаніцы, 425 га ячменя, 668 га аўса і 334 га зернебабовых. Прыкметна, што гаспадаркі звяртаюць увагу і на іншыя – менш звыклыя для нас культуры. Напрыклад, працаўнікі ААТ “Вядрэнскае-Агра” пасеялі 27 га рэдзькі маслічнай.


👉Працягваецца падсеў шматлетніх траў на пашні. Адпаведныя работы выкананы на плошчы 1221 гектар. Распачалася паўторная падкормка азімых збожжавых. Першымі ў гэтым сэнсе адзначыліся прадстаўнікі ААТ “Проземле-Агра”.


👉Хутка распачнецца сяўба кукурузы. Можна канстатаваць, што насенне ў неабходнай колькасці гаспадаркі нарыхтавалі. Арыентацыя на плошчу 4800 гектараў. Менавіта столькі адведзена ў раёне пад кукурузу.

Поделиться в: