Новости

З клопатам пра дарогі

Так і жыве ён, Аляксандр Аўсеенка, справамі надзённымі, буднямі напружанымі. Вось ужо колькі гадоў кожны раз пра сябе адзначае: дарогі перш за ўсё. Калі трэба ўзімку працаваць на расчыстцы ад снегу па 15 і болей гадзін на суткі. Калі ўлетку неабходна класці новы асфальт, а спёка стаіць будзь здароў. Артэрыі жыцця павінны функцыянаваць бесперабойна. За гэта працаўнікі Чашніцкага ДРБУ №183 адказваюць галавой. Аляксандр Ягоравіч стаў часткай калектыву дарожнікаў больш за дваццаць гадоў таму. Ён пра гэтую самую адказнасць ведае не па чутках. Імкнецца рабіць усё магчымае, каб справа рабілася годна і праблем узнікала як мага меней. Нядаўна трактарыст адзначыў 60-годдзе. І трэць жыцця жыве ён клопатам пра дарогі. Калісьці ўраджэнец вёскі Аўсянікі паехаў шукаць шчасця ў Мінск. Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, атрымаў кваліфікацыю слесара механа-зборачных работ. Працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе. Здавалася б, зачапіцца маладому хлопцу за вялікі горад, бо там жа перспектывы. Аднак, як часта бывае, паявілася ў жыцці каханне. І павязана яно было цесна з родным раёнам. Аляксандр ажаніўся і пачаў наладжаваць сямейны быт ужо ў нашым райцэнтры. Уладкаваўся напачатку ў Сельгастэхніку. Акумулятаршчыкам быў, у механізаваным атрадзе папрацаваў. Ну а потым перайшоў у дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне. І дагэтуль не шкадуе. Менавіта тут па-сапраўднаму і знайшоў сябе. Увесь час Аляксандр Аўсеенка знаходзіцца на добрым рахунку ў кіраўніцтва. Трактарыста вельмі паважаюць у калектыве. Усё таму, што ён выдатны працаўнік, адказны, перажывае за справу. І тэхніку беражэ, і ведае, як у той ці іншай сітуацыі выканаць заданне хутка і якасна. Бясцэнны досвед, які займеў за гады працы, дарагога варты. Зараз, напрыклад, з трактара перасеў на асфальтавы каток. Каля вёскі Мар’іна дарожнікі рамантуюць участак бальшака. Аляксандр утрамбоўвае гравій, які падвозяць. Палатно з зімы не ў лепшым стане. І з кожным днём дарога прыгажэе. Хутка прыме належны выгляд. А наш герой будзе камандзіраваны на іншы аб’ект. У працаўнікоў ДРБУ №183 іх хапае. Сезон толькі пачынаецца. Наперадзе шмат задач, якія трэба выканаць. І 60-гадовы працаўнік не падвядзе. За такіх людзей не варта хвалявацца. Менавіта ветэраны прадпрыемства і складаюць залаты яго фонд. Яны вучаць моладзь, уласным прыкладам дэманструюць, як павышаць эфектыўнасць, дамагацца неабходных вынікаў і пры гэтым не марнаваць час. Працаўнікам, чый стаж вымяраецца дзесяцігоддзямі, найпершая павага. Здароўя ім паболей, каб сілы доўга не пакідалі. Бо якую ж справу адолееш без іх?..

Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ. Фота аўтара

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Открытие третьего трудового семестра

В Чашниках состоялось торжественное мероприятие, посвященное открытию третьего трудового семестра. Совсем скоро 220 юношей и…

4 часа ago

Вчера прошли выпускные вечера в нашем районе

И мы продолжаем делиться с вами фотомоментами, которые присылают нам наши подписчики Выпускной вечер в…

4 часа ago

4-я школа, выпуск 2026 — в сердце навсегда

Школьная парта позади — здравствуй, большое будущее!

4 часа ago

Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже в нынешнем году

Президент Беларуси Александр Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже…

4 часа ago

Праздник юности, красоты и надежд!

Позади волнительные экзамены, а впереди целая жизнь и много открытий. В Чашникской гимназии прошел прощальный…

4 часа ago

Прощальный вечер навсегда запомнится выпускникам 2026 года…

Еще немного трогательных моментов в ленту…

4 часа ago