С молодежью про важное: диалоговая площадка состоялась на базе ресурсного центра “Патриот”
Дыялогавыя пляцоўкізар экамендавалі сябе як адна з эфектыўных форм работы з насельніцтвам. Гэта цудоўная мажлівасць выказацца і быць пачутымі. Асабліва значна, калі адбываецца дыялог прадстаўнікоў розных пакаленняў – каб моладзь ведала і памятала.
Чарговае мерапрыемства прайшло на базе рэсурснага цэнтра «Патрыёт». Яно было прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ролі спікераў выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак і малалетняя вязніца Валянціна Кудраўцава.

Слухачамі сталі вучні сярэдняй школы Новалукомля №1 імя Ф. Ф. Дуброўскага, а таксама прадстаўнікі маладзёжных аб’яднанняў. У пачатку дыялога дэпутат зрабіў акцэнт на тым, што для яго значыць Вялікая Айчынная вайна.
— Гэта наша гісторыя, якую нельга перапісаць, выкрэсліць пэўныя эпізоды, — адзначыў дэпутат. — Яна датычыцца кожнай беларускай сям’і, і гэта неаспрэчны факт. Бо па статыстыцы загінуў кожны трэці беларус, а калі браць нас з вамі, жыхароў Віцебшчыны, — ледзь не кожны другі. Уявіце сабе: у даваенным Віцебску пражывала каля 180 тысяч чалавек, а сустракаць пераможцаў выйшла не больш за 200 чалавек. Трагедыя жудасная. І калі сёння заходнія суседзі спрабуюць перакрэсліць многія гістарычныя факты тых дзён, мы з вамі павінны быць непахіснымі ў сваім веданні праўды пра генацыд, пра гераізм і стойкасць савецкага салдата.
Успаміны малалетняй вязніцы Валянціны Кудраўцавай дапамаглі прысутным уявіць увесь жах жудасных зверстваў фашыстаў і на некалькі хвілін стаць нямымі сведкамі болю, які давялося перажыць маленькай дзяўчынцы Валі.
— Ведаеце, мінула 80 год, а я памятаю, як учора, сваё лагернае жыццё, — прызналася Валянціна Нікіфараўна. — Перад вачыма стаяць жахлівыя назіральнікі, якія білі за дробязі. Немагчыма забыць смак палыновага адвару, які пад прымусам застаўлялі выпіваць кожную раніцу. Запомніліся нямецкія дзеці, за якімі мы назіралі праз калючы дрот. Як яны гулялі, прыгожа апранутыя. А мы былі ў страшным рыззі, галодныя. Памятаю, як яны здзекліва кпілі з нас, усяляк абзываючы, зневажаючы. Аповед вязніцы стаў жывым пацверджаннем бесчалавечнай палітыкі Германіі. Цудоўна, што прысутным пашчасціла сустрэцца з жывой сведкай тых жудасных дзён, якая можа падзяліцца сваімі ўспамінамі.
Трэба адзначыць, што ў раёне вядзецца вялікая работа па патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення. У пацверджанне гэтага член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Аляксей Пінчук расказаў, што моладдзю ладзяцца шматлікія акцыі і праекты. Адным з такіх стаў праект-квэст «Код памяці», прысвечаны 80-годдзю Перамогі. Аляксей выказаў прапанову для настаўнікаў запрашаць членаў парламента да сябе для правядзення квэста ў школах.
Такім чынам відавочны глыбокі пасыл фармата дыялогавай пляцоўкі. Моладзь павінна ведаць, захоўваць усю праўду пра вайну, каб надалей перадаць будучым пакаленням.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА