28.04.2026
Новости Общество

Дзесяць дзён на збожжавыя, потым – кукуруза

  • 28 марта, 2026
  • 1 min read
Дзесяць дзён на збожжавыя, потым – кукуруза

Агульны яравы клін збожжавых складае ў ААТ “Вядрэнскае-Агра” 322 гектары. Аб’ёмы не самыя вялікія. Таму ў гаспадарцы разлічваюць выканаць заданне прыкладна за дзясятак дзён. Вядома ж, калі надвор’е не сапсуецца. Пакуль нябесная канцылярыя не перашкаджае. Працэс ідзе ў штатным рэжыме.
Сеў аўса неўзабаве будзе завершаны. Потым – пшаніца і ячмень. Ну і бабовыя культуры таксама.
Дойдзе справа і да кукурузы. Зараз у акцыянерным таварыстве чакаюць новы пасяўны агрэгат для дадзенай культуры. Норма высеву будзе адрэгулявана належным чынам. Пад кукурузу адведзена 500 гектараў плошчаў. Каля 100 га – на зерне.
Падрабязней пра ход палявых работ распавёў намеснік дырэктара Сяргей Казадоеў.

https://youtube.com/shorts/7RecWyj43OQ
Поделиться в: