28.04.2026
Общество

Бярозавік пайшоў

  • 27 марта, 2026
  • 0 min read
Бярозавік пайшоў

У Стараселькім лясніцтве ў бліжэйшы час у вялікіх аб’ёмах збіраюцца назапашваць карысны прыродны напой. У планах нарыхтаваць 30 тон смачнага, а да таго ж і карыснага для здароўя бярозавіка. Працэс ужо распачаўся. Далейшай рэалізацыяй соку займаецца галаўное прадпрыемства – Лепельскі лясгас. Бярозавік рэалізуецца насельніцтву і непасрэдна на тэрыторыі лясніцтва. Кошт складае ўсяго 42 капейкі. Можна прыязджаць у Замачак і звяртацца да вартавых лесу. Апошнія абяцаюць: бярозавіка хопіць на ўсіх. А вось самім адпраўляцца ў лес з адпаведнай мэтай не варта. Можна і штраф у памеры дзвюх базавых велічынь атрымаць. Самавольства ў дадзеным выпадку забаронена. Купляйце, так бы мовіць, «санкцыяваны» сок. Работнікі лясніцтва ажыццяўляюць соканарыхтоўку пераважна на дзялянках, якія неўзабаве будуць высякацца. Увесь працэс кантралюецца належным чынам. Толькі прафесійны падыход. Дылетантам у лесе не месца. Бо яны хутка ператвараюцца ў шкоднікаў, часам самі таго не разумеючы. Юрась АЛЕКСАНДРОВІЧ

Поделиться в: