Сяўба на Чашніччыне сёлета пачалася 17 сакавіка. На бягучы момант яравымі засеяна больш за 2300 гектараў, у тым ліку пшаніцай — 801, ячменем — 435, аўсом — 700, зернебабовымі — 420 гектараў. Працягваецца сяўба адналетніх культур, нядоўга чакаць сваёй чаргі і кукурузе.
▶️Ва ўмовах земляробства Чашніцкага раёна асноўная стаўка робіцца на азімыя збожжавыя культуры, мінулай восенню яны былі пасеяны на плошчы больш за 5 тысяч гектараў.
— Мы маем на мэце сёлета атрымаць сярэднюю ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых не менш за 25 цэнтнераў з гектара, — дзеліцца планамі Галіна Давідовіч. — Для гэтага вынайшлі сродкі ў мясцовым бюджэце на сартавое аднаўленне, набыццё элітнага насення, насення першай рэпрадукцыі і вясною засеялі ім 30–35 % плошчаў.
Падрабязна чытайце на старонках газеты «Звязда»
