ХХХIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 5 і 6 верасня на Магілёўшчыне
ХХХIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 5 і 6 верасня на Магілёўшчыне, сталіцай свята стануць Касцюковічы
Жыхароў і гасцей сёлетняга свята чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў. Яе асаблівасцю стане павільён рэдкай кнігі, у якім плануецца сабраць унікальныя выданні з усёй краіны (рэдкія старадрукі, факсіміле, мініяцюрныя кнігі і г.д.). а таксама «кабінет пісьменніка», дзе будуць прадстаўлены рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фатаграфіі і архіўныя дакументы пісьменнікаў.
Тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя «Ад берасцянай граматы— да сучасных рэалій» прадэманструе асноўныя гістарычныя вехі развіцця кнігадрукавання на Магілёўшчыне, плануецца і ўнікальная экспазіцыя «Фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».
Традыцыйна будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, з прадстаўленнем лепшых узораў сучаснага беларускага кнігавыдання, літаратурнага і культурнага патэнцыялу ўсіх абласцей і Мінска.
