Фундамент нашай дзяржаўнасці

Канстытуцыя – фундамент нашай дзяржаўнасці. І забываць пра гэта нельга. Напярэдадні святочнай даты традыцыйна праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, ладзяцца выставы. Асабліва важна распавесці пра Асноўны Закон прадстаўнікам падрастаючага пакалення.
* * *
Цэнтральная раённая бібліятэка, як і належыць, загадзя падрыхтавалася да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Тут арганізавана тэматычная выстава «Сімвал эпохі – Канстытуцыя». Экспануюцца адпаведныя матэрыялы, на відным месцы – галоўныя сімвалы нашай краіны. Наведвальнікі бібліятэкі могуць даведацца пра тое, як фарміравалася суверэнная беларуская дзяржава, у якіх гістарычных умовах распрацоўваўся і прынімаўся Асноўны Закон. Экспазіцыя выклікае цікавасць у людзей розных узростаў.
* * *
Работнікі Новалукомльскай гарадской бібліятэкі 15 сакавіка плануюць правесці юрыдычную кансультацыю для ўсіх жадаючых. На сустрэчу з жыхарамі горада энергетыкаў бібліятэкары за-прасілі прафесійнага юрыста, які адкажа на пытанні. Арганізатары абяцаюць: будзе цікава і пазнавальна. Кожны ўдзельнік сустрэчы зможа папоўніць багаж ведаў новай карыснай інфармацыяй.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *