30.04.2026
Важное Новости Общество

Сямейны экіпаж Падрэзаў з «Вядрэнскага-Агра» — другі тысячнік

  • 31 августа, 2019
  • 1 min read
Сямейны экіпаж Падрэзаў  з «Вядрэнскага-Агра» —  другі тысячнік

Прычына сустрэцца ў пачатку гэтага тыдня з сямейным экіпажам камбайнераў Аляксея Іванавіча і Сяргея Аляксеевіча Падрэзаў з ААТ «Вядрэнскі-Агра» была даволі важкая — бацька і сын у канцы мінулага тыдня другімі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа. Адзначым, што экіпаж з першых дзён уборачнай у раённай зводцы сярод лідараў. 

З гэтай нагоды перадавікоў жніва па добрай традыцыі ўшаноўвалі прама ў полі. Недалёка ад вёскі Луцік, дзе падсохла невялікая вымачка і стала магчымым абмалаціць збожжа, камбайн і працаваў. Віншавалі тысячнікаў, уручалі ім Граматы, грашовыя прэміі намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама І. Р. Шыбанава, старшыні  Іванскага сельвыканкама Л. В. Марозава, раённага аб’яднання прафсаюзаў М. В. Шостак, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу А. А. Гусянцова, намеснік дырэктара і спецыяліст па ідэалагічнай рабоце і ахове працы «Вядрэнскага-Агра» П. А. Міцькавец і В. У. Унуковіч. Яны дзякавалі сямейнаму экіпажу за добрасумленную працу, высокія паказчыкі ў працы, вернасць хлебаробскай справе. І жадалі далейшых поспехаў у рабоце. — Прыемна намалаціць тысячу тон зерня, што і казаць, — зазначае галоўны камбайнер Аляксей Іванавіч Падрэз. — Не першы год мой памочнік у гэтай справе сын Сяргей. Прыемна і тое, што праца наша заўважана і адзначана. Але расслабляцца не выпадае — наперадзе ўборка кукурузы. А да цяжкасцей нам не прывыкаць. Работа на вёсцы патрабуе немалых намаганняў. Толькі так зямля аддзячыць багатым ураджаем.

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА. 

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *