30.04.2026
Новости

У сяброўстве с добрай кнігай

  • 15 апреля, 2013
  • 1 min read
У сяброўстве с добрай кнігай
Пад такой назвай прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Я. Журбы. Пачаўся ён з вясёлага панядзелка. У гэты дзень у бібліятэцы школьнікі адзначылі Дзень гумару “У гасцях ва ўсмешкі і смеха”. У чытальнай зале былі прадстаўлены выставы “Самыя вясёлыя кнігі”, “У сяброўстве з добрай кнігай” і “Кнігі, правераныя часам: кнігі — юбіляры 2013 года”. Вучні чацвёртай школы райцэнтра прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Красавіцкая гумарына”. А гімназісты былі запрошаны на вечарыну на гістарычную тэму “Усмешка і смех — гэта для ўсіх”.
У аўторак адзначаўся Дзень казкі “Час казачных прыгод”. З гэтай нагоды для вучняў 4 “А” класа СШ №1 было наладжана літаратурнае свята “Казкамі ўвенчаны, як кветкамі”. А шасці-класнікі гімназіі  сталі ўдзельнікамі пазнавальнай ваяж-віктарыны “Ах, гэтыя разумныя кнігі”.
Прадоўжыўся Тыдзень кнігі святкаваннем Дня экалогіі “Гэта Зямля — твая і мая”. Беражлівым адносінам да прыроды і ўсяго жывога школьнікі вучыліся на Гадзіне паэзіі “Кветкі дажджоў”. Гэтай жа мэты прытрымлівалася загадчыца бібліятэкі А. М. Александровіч, калі адпраўлялася разам з юнымі чытачамі ў медыяпадарожжа “Гартаючы старонкі Чырвонай Кнігі”.
У чацвер у Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Я. Журбы адсвяткавалі Дзень пісьменніка, які праходзіў пад назвай “Юбілейнае скрыжаванне” і прысвячаўся стогадоваму юбілею Р. Рэлеса. Пра знакамітага пісьменніка ішла размова ў літаратурнай гасцінай “Сэрцам заўсёды з родным краем”. Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся шмат цікавага з біяграфіі нашага славутага земляка, пазнаёміліся з яго творамі, прысвечанымі Чашніччыне. Для школьнікаў малодшага ўзросту ў бібліятэцы прайшоў Дзень кнігі-імянінніцы “Чароўны Кнігаград”, а вучні пятага «А» класа СШ №1 з захапленнем прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Пра карысць шкодных парад”.
Скончыўся Літаратурны тыдзень святам кнігі “Мы збіраем сяброў”. З гэтай нагоды ў гарадскім Доме культуры было наладжана тэатралізаванае прадстаўленне “Нам з кнігай па дарозе”.
Наталля СТУКАЛАВА.

Юныя гімназісты — частыя госці Чашніцкай дзіцячай бібліятэкі Пад такой назвай прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Я. Журбы. Пачаўся ён з вясёлага панядзелка. У гэты дзень у бібліятэцы школьнікі адзначылі Дзень гумару “У гасцях ва ўсмешкі і смеха”. У чытальнай зале былі прадстаўлены выставы “Самыя вясёлыя кнігі”, “У сяброўстве з добрай кнігай” і “Кнігі, правераныя часам: кнігі — юбіляры 2013 года”. Вучні чацвёртай школы райцэнтра прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Красавіцкая гумарына”. А гімназісты былі запрошаны на вечарыну на гістарычную тэму “Усмешка і смех — гэта для ўсіх”.

У аўторак адзначаўся Дзень казкі “Час казачных прыгод”. З гэтай нагоды для вучняў 4 “А” класа СШ №1 было наладжана літаратурнае свята “Казкамі ўвенчаны, як кветкамі”. А шасці-класнікі гімназіі  сталі ўдзельнікамі пазнавальнай ваяж-віктарыны “Ах, гэтыя разумныя кнігі”.

Прадоўжыўся Тыдзень кнігі святкаваннем Дня экалогіі “Гэта Зямля — твая і мая”. Беражлівым адносінам да прыроды і ўсяго жывога школьнікі вучыліся на Гадзіне паэзіі “Кветкі дажджоў”. Гэтай жа мэты прытрымлівалася загадчыца бібліятэкі А. М. Александровіч, калі адпраўлялася разам з юнымі чытачамі ў медыяпадарожжа “Гартаючы старонкі Чырвонай Кнігі”.

У чацвер у Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Я. Журбы адсвяткавалі Дзень пісьменніка, які праходзіў пад назвай “Юбілейнае скрыжаванне” і прысвячаўся стогадоваму юбілею Р. Рэлеса. Пра знакамітага пісьменніка ішла размова ў літаратурнай гасцінай “Сэрцам заўсёды з родным краем”. Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся шмат цікавага з біяграфіі нашага славутага земляка, пазнаёміліся з яго творамі, прысвечанымі Чашніччыне. Для школьнікаў малодшага ўзросту ў бібліятэцы прайшоў Дзень кнігі-імянінніцы “Чароўны Кнігаград”, а вучні пятага «А» класа СШ №1 з захапленнем прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Пра карысць шкодных парад”.

Скончыўся Літаратурны тыдзень святам кнігі “Мы збіраем сяброў”. З гэтай нагоды ў гарадскім Доме культуры было наладжана тэатралізаванае прадстаўленне “Нам з кнігай па дарозе”.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *