Роднай мове быць адданым

  У цікавым мерапрыемстве, якое прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, пашчасціла нядаўна ўдзельнічаць дзесяцікласнікам СШ № 1 г. Чашнікі (класны кіраўнік Т. А. Кузьміцкая). Гадзіна беларусазнаўства “У  родным слове —  цэлы свет” дапамагла вучням у цікавай форме даведацца аб асаблівасцях роднай мовы, яе адрозненнях ад рускай. Прысутныя   змаглі пачуць у запісе  жывы голас вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча. У музычным суправаджэнні гучалі яго вершы, урыўкі з твораў.
   На гадзіну беларусазнаўства былі запрошаны шаноўныя госці — былыя педагогі  А. С. Крысёнак і Л. Ф. Пахомаў. Ала  Сцяпанаўна і Леанід  Фёдаравіч прачыталі шмат вершаў нашых знакамітых паэтаў-землякоў, якія праслаўлялі родную мову, свой край, зямлю беларускую. 
 Мерапрыемства атрымалася не толькі цікавым, але і пазнавальным.
 Т. ЯЗЁНАК.

Поделиться в:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *