Зямлі яшчэ баліць

 Дваццаць чатыры гады прайшло з таго часу, як на Чарнобыльскай АЭС здарылася аварыя. Мірны атам выйшаў з-пад кантролю.  Што нясе чалавецтву радыяцыя, якія наступствы трагедыі — на гэтыя і іншыя пытанні змаглі пачуць адказ вучні старэйшых класаў СШ №1 г. Чашнікі, якія прынялі ўдзел у тэматычнай вечарыне жалю. Гэтае не толькі цікавае, але і  пазнавальнае мерапрыемства прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Супрацоўнікі дадзенай установы культуры праз творы С. Законнікава, Г. Бураўкіна, С. Алексіевіч і іншых знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў змаглі данесці да слухачоў боль, смутак людзей, якіх пагнала з родных мясцін  радыяцыя, паказаць масштаб трагедыі.
    Не засталася без увагі юных чытачоў  выстава кніг пра Чарнобыль.
Т. ЯЗЁНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *