Светлае імя Беларусі

  Падрыхтаваліся да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і  супрацоўнікі Чашніцкай гарадской бібліятэкі. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з арганізаванай тут выставай «Хай свеціцца імя тваё, Беларусь!», дзе прадстаўлена літаратура пра   дасягненні нашай дзяржавы ў навуцы, культуры, эканоміцы, а таксама другіх сферах дзейнасці. Не застанецца без увагі і выстава-вернісаж «Вялікі подзвіг народа ў творах беларускіх мастакоў», на якой сабраны  творы М. Савіцкага,  Л. Шчамялёва, іншых мастакоў.

 Работнікі «кніжкінага дома» спадзяюцца, што выставы не толькі пашыраць кругагляд чытачоў, але і паспрыяюць патрыятычнаму выхаванню,   пачуцця гонару за родную краіну.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *