Ведаць мову — паважаць Радзіму

Пераможца абласной алімпіяды Карына Пачко  З хваляваннем чакалі дзесяцікласніцу  СШ№2 г. Новалукомля Карыну Пачко дома. Яна адправілася ў абласны цэнтр, каб падцвердзіць тытул мацнейшай у веданні роднай мовы, заваяваны на раённым этапе прадметнай рэспубліканскай алімпіяды.  Дачакаліся! Вынік не можа ні  задаволіць. Выхаванка Ніны Сяргееўны Зарубіцкай атрымала Дыплом першай ступені.
   У раённых спаборніцтвах   Карына ўдзельнічае ўжо некалькі гадоў, на абласным этапе выступала ўпершыню. І вось такі поспех. Па  словах  удзельніцы, заданні абласнога этапа былі значна цяжэй, чым раённага. Лепш за ўсё ўдалася  літаратурная работа ў комплексным заданні. Карына пісала водгук на верш Караткевіча «…І тады закахалася хмара».
   Пакуль пераможца яшчэ не ведае, ці звяжа свой  лёс з беларускай філалогіяй. Але ў тым, што любоў да роднай мовы — гэта на ўсё жыццё, упэўнена цвёрда.
І. ТОРБІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *