29.04.2026
Новости

На ўсё жыццё

  • 17 мая, 2011
  • 0 min read

На мінулым тыдні ў Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці пад назваю “Жыць і помніць”. На яго былі запрошаны вучні старэйшых класаў СШ № 1 райцэнтра. На мерапрыемстве ішла размова  пра  партызанскі  вызваленчы  рух  на тэрыторыі нашага раёна і выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа. З цікавасцю і хваляваннем слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі расказ пра дзейнасць падпольнай групы пад кіраўніцтвам С. А. Панкова, брыгады “Дубава” і  аб яе легендарным камандзіры Ф. Ф. Дуброўскім.
 Гучала шмат песень і вершаў ваеннай тэматыкі. Цікавасць у прысутных  выклікала  выстава “Славім вялікі подзвіг”, дзе змяшчалася літаратура пра мужнасць, гераізм, самаадданасць беларускага народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.
Тамара ЯЗЁНАК.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *