Першая выстава

Зараз у Ганны Катульскай, адзінаццацікласніцы з СШ №4, як і ў яе сяброў-аднагодкаў,  вельмі адказная пара. Юнакі і дзяўчаты стаяць перад неабходнасцю прафесійнага выбару. Кім быць? Гэтае   пытанне Ганна для сябе ўжо вырашыла. Будзе ўдзельнічаць ў конкурсным атборы па спецыяльнасці «дызайнер інтэр’ера», якую спадзяецца атрымаць у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным інстытуце. Гэтай справай займаюцца людзі таленавітыя. Таму, акрамя добрага ведання агульнаадукацыйных прадметаў, тым, хто разлічвае на поспех, трэба развіваць мастацкія здольнасці. У апошнім вельмі дапамагла дзіцячая школа мастацтваў, дзе Ганна займалася з адзінаццаці гадоў пад кіраўніцтвам вядомага майстра Валерыя Анатольевіча Варчэні. Увагу на яе незвычайныя работы заўсёды звяртала настаўніца мастацкіх дысцыплін Наталля Якаўлеўна Лузгіна. Менавіта яна збірала найбольш цікавыя з іх. Так у самай новай школе райцэнтра, дзе шмат прыгожых куткоў, з’явіўся яшчэ адзін. Ствараецца ён з малюнкаў Ганны Катульскай. Першая выстава — падзея  вельмі прыемная і хвалюючая. Хай стане яна яшчэ адным крокам, набліжаючым дзяўчыну да светлай мары.
Ірына ТОРБІНА.
Ганна  Катульская — выпускніца СШ №4 г.Чашнікі ў кутку, упрыгожаным яе рукамі і талентам. Зараз у Ганны Катульскай, адзінаццацікласніцы з СШ №4, як і ў яе сяброў-аднагодкаў,  вельмі адказная пара. Юнакі і дзяўчаты стаяць перад неабходнасцю прафесійнага выбару. Кім быць? Гэтае   пытанне Ганна для сябе ўжо вырашыла. Будзе ўдзельнічаць ў конкурсным атборы па спецыяльнасці «дызайнер інтэр’ера», якую спадзяецца атрымаць у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным інстытуце. Гэтай справай займаюцца людзі таленавітыя. Таму, акрамя добрага ведання агульнаадукацыйных прадметаў, тым, хто разлічвае на поспех, трэба развіваць мастацкія здольнасці. У апошнім вельмі дапамагла дзіцячая школа мастацтваў, дзе Ганна займалася з адзінаццаці гадоў пад кіраўніцтвам вядомага майстра Валерыя Анатольевіча Варчэні. Увагу на яе незвычайныя работы заўсёды звяртала настаўніца мастацкіх дысцыплін Наталля Якаўлеўна Лузгіна. Менавіта яна збірала найбольш цікавыя з іх. Так у самай новай школе райцэнтра, дзе шмат прыгожых куткоў, з’явіўся яшчэ адзін. Ствараецца ён з малюнкаў Ганны Катульскай. Першая выстава — падзея  вельмі прыемная і хвалюючая. Хай стане яна яшчэ адным крокам, набліжаючым дзяўчыну да светлай мары.
Ірына ТОРБІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *