Каб памяталі

Увесь чэрвень у чытальнай зале Чашніцкай цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае выстава «Той дзень не забыць нам ніколі», прымеркаваная да 70-годдзя пачатка Вялікай Айчыннай вайны. Яе асноўная мэта — прапаганда подзвігу беларускага народа, абараняўшага Айчыну. Выстава змяшчае матэрыялы пра барацьбу воінаў, партызан, мірнага насельніцтва з фашысцкімі захопнікамі, Герояў Савецкага Саюза — уражэнцаў чашніцкай замлі.

Галіна ЖУКАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *