Асташоўскія пастушкі

Асташоўскія пастушкі  Для большасці вучняў Вядрэнскай базавай школы-сада летнія канікулы заўсёды звязаны з сельскагаспадарчымі клопатамі. Праполка, паліванне, догляд дамашняй жывёлы. Сельскія падлеткі да працы прывучаны, спраўляюцца не горш дарослых. А хто-небудзь яшчэ і зарабляе, як дзевяцікласнікі Сяргей Кудрашоў, Іван Пясецкі і сямікласнік Антон Ерафееў.
 Сёлетнія выпускнікі ўжо не першы год уладкоўваюцца пасвіць статак  КУСГП «Чашніцкае» ў Асташове. Руплівыя, спрытныя, яны выдатна зарэкамендавалі сябе яшчэ мінулым летам. Такія памочнікі для гаспадаркі ў гарачую пару — проста клад. Выпас амаль дзвюхсот галоў — справа юным вяскоўцам па сіле. Хлопцы прывыклі падымацца   ні свет ні зара, крочыць са статкам па пыльнай дарозе ў поле. .
  Зарплата ж пастушкоў з улікам выплат на ўзрост складае больш за мільён рублёў у месяц. Ды і за поводзіны падлеткаў клапаціцца дарослым асабліва не трэба. Заняты карыснай справай, а таму часу на свавольствы   ў іх проста няма. Цяпер зразумела, чаму гэты прыклад аказаўся вартым пераймання, чаму  нават і малодшыя не баяцца цяжкасцей, ідуць ў пастушкі.
 Ірына ТОРБІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *