Categories: Новости

Шлях да хлеба

  Другая палова мінулага тыдня ў жыцці нашай краіны была пазначана надзвычай важнымі падзеямі, якія тычыліся па сутнасці кожнага з нас. У горадзе Маладзечне  Мінскай вобласці  прайшоў пятнаццаты рэспубліканскі  фестываль-ярмарка працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”. Прайшоў ярка, урачыста і святочна, як і належыць  у  такіх выпадках, а асаблівую значнасць  яму надаваў удзел у святочных мерапрыемствах  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  А. Р. Лукашэнкі.
   Маладзечна сустрэла нас  у прыгожым  убранстве, мноствам  рознакаляровых транспарантаў, сцяжкоў і шароў, сярод  якіх віднае месца займала эмблема фестывалю, у  аснове якой колеры дзяржаўных сімвалаў, каласы  і  герб  Маладзечна.  Цэнтральныя вуліцы пераўтварыліся ў сапраўдныя палатачныя гарадкі, дзе бойка гандлявалі сваёй прадукцыяй прадпрыемствы. Незвычайных памераў і форм садавіна і гародніна, адмыслова прыгатаваныя смажаніна і выпечка, рознае начынне, што выраблялася прама на вачах у нас, цудоўныя, з густам аформленыя самых розных напрамкаў тэматычныя  экспазіцыі, часам камічнага характару, прапаноўваючыя  адпачыць, падсілкавацца і  пацешыцца  работамі майстроў    падвор`і — усе гэта прыемна ўражвала, здзіўляла, стварала непаўторную атмасферу вялікага свята. А яшчэ — аб`ядноўвала ўсіх нас, рабіла дабрэйшымі,  напаўняла радасцю і гордасцю за нас, беларусаў.
   Маладзечанцы і госці горада   дружна і сардэчна віталі ўрачыстае  шэсце пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх  паказчыкаў на ўборцы  ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў  у  2011 годзе на цэнтральнай вуліцы Маладзечна. Прыемна было, што ў складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці і прадстаўнікі Чашніччыны — старшыня райвыканкама У. У. Булай, начальнік райсельгасхарчу Э. А. Гуляеў, механізатар КУСГП  “Чашніцкае” У. А. Гурко.            
  Але галоўнай падзеяй  першага  дня “Дажынак-2011”, безумоўна, стала ўрачыстая  цырымонія ўшанавання лепшых працаўнікоў вёскі нашай краіны. Удзельнікаў фестывалю  цёпла вітаў Прэзідэнт Рэспублікі  Беларусь А. Р. Лукашэнка.
  Нам, прадстаўнікам Чашніччыны, давялося перажыць некалькі асабліва хвалюючых момантаў, калі ў ліку першых як пераможца рэспубліканскага  спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур быў названы Чашніцкі раён, а старшыня райвыканкама У. У. Булай і начальнік райсельгасхарчу Э. А. Гуляеў  пад авацыі прысутных прымалі з рук  Прэзідэнта краіны ўзнагароду. Перапаўняла  пачуцце гордасці за сваю малую радзіму, за дарагі  куточак  зямлі,  яго таленавітых  і  працавітых  людзей…
 Нямала прыемнага падараваў нам і другі дзень “Дажынак-2011”. І  асабліва тады, калі на сцэну для ўзнагароджвання сярод іншых падняўся і наш зямляк — камбайнер КУСГП “Чашніцкае” У. А. Гурко, які ў рэспубліканскім  спаборніцтве на нарыхтоўцы кармоў заняў трэцяе месца. Узнагароду Уладзіміру  Аляксеевічу ўручаў віцэ-прэм`ер Рэспублікі Беларусь В. М. Іваноў.
 Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

3 часа ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

9 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

13 часов ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

13 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

15 часов ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

15 часов ago