Categories: Общество

У Маладзечна, на «Дажынкі»

   У гэтыя вераснёўскія дні горад Маладзечна Мінскай вобласці стаў сапраўднай Мекай. Менавіта тут учора, сёння і заўтра ладзіцца традыцыйны XV рэспубліканскі фестываль-ярмарка працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011” з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Сюды, у гэты маляўнічы куток Міншчыны, з усёй   нашай краіны з’ехаліся лепшыя працаўнікі сельгасвытворчасці, каб ушанаваць тых, хто сваёй руплівай працай унёс найбольшы ўклад у агульны каравай.
  Нам, жыхарам Чашніцкага раёна, вельмі прыемна, што сярод удзельнікаў грандыёзнага свята — і нашы землякі. На працягу апошніх гадоў Чашніччына трывала замацавалася як лідэр у вобласці, дасягаючы высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю. Плённым быў і гэты год. Агульны намалот збожжа склаў 54 тысячы тон пры ўраджайнасці 32,6 цэнтнера з гектара. Па выніках рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур Чашніцкі раён заняў першае ганаровае месца. Прадстаўляць раён у гэтай намінацыі будуць старшыня райвыканкама У. У. Булай і начальнік райсельгасхарчу Э. А. Гуляеў. Вызначыўся пад час нарыхтоўкі травяных кармоў і механізатар камунальнага сельскагагаспадарчага  прадпрыемства “Чашніцкае” У. А. Гурко. На камбайне Jaguar-850 ён нарыхтаваў 27356 тон травяных кармоў, альбо ў пераліку на ўмоўны камбайн 14949 тон, і тым самым заняў трэцяе месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў.
 Давайце разам парадуемся за нашых землякоў. І пажадаем ім годна прадставіць Чашніччыну на рэспубліканскіх “Дажынках-2011”.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Проверка боеготовности по поручению Президента продолжается в ВВС и войсках ПВО

Проверка боеготовности по поручению Президента Беларуси продолжается в Военно-воздушных силах и войсках противовоздушной обороны. Об…

11 часов ago

Технологии будущего: как молодые белорусские разработчики внедряют искусственный интеллект в АПК и медицину

Благодаря последовательной государственной политике стартап-движение в Беларуси демонстрирует уверенную динамику. В стране создана стабильная и…

11 часов ago

В Беларуси с 15 октября стартует набор на заочное обучение по аграрным специальностям

Набор на заочное обучение по аграрным специальностям стартует в Беларуси с 15 октября Поступить можно…

12 часов ago

Студенты проходят практику на Чашниччине

Студенты Витебской академии ветеринарной медицины проходят практику в ОАО «Иванский-Агро». Чашникский район присоединился к республиканской…

12 часов ago

Какую рыбу и когда запрещено ловить

Запрет на лов рыбы в зимовальных ямах вступает в силу с 1 октября с 1…

12 часов ago