29.04.2026
Новости

Прысвячаецца Максіму Багдановічу

  • 8 ноября, 2011
  • 1 min read

  Набліжаецца значная падзея ў культурным жыцці Беларусі. 9 снежня спаўняецца 120 год з дня нараджэння славутага паэта, класіка нашай літаратуры Максіма Багдановіча. Да гэтай даты актыўна рыхтуюцца ўстановы раёна. Цікавыя мерапрыемствы чакаюцца ў бібліятэках. Так, у цэнтральнай раённай, а таксама ў Цяпінскай і Чырвонараніцкай пройдзе літаратурная  вечарына “Незабыўны Максім Багдановіч”. На свята “Дзіўная  зорка  Максіма Багдановіча” запросяць сваіх чытачоў Новалукомльская дзіцячая, Альшанская, Красналуцкая, Кашчынская, Смальянецкая,  Гілянская,  Вядрэнская бібліятэкі. “Нязгаснай зоркай ты ў небе Радзімы навечна” — так назвалі мерапрыемства, прысвечанае вядомаму земляку, у Чашніцкай гарадской, раённай дзіцячай, Іванскай, Сялецкай бібліятэках. Новалукамчан на вечарыне “Светлы след будзе вечна жыць” чакаюць у гарадской бібліятэцы. Гадзіна-пасвячэнне “Жыццёвая сцяжынка паэта” збярэ аматараў кнігі ў Чарэі,  “І вее верш мой дзіўнай казкай” — у Проземлі, Кругліцы, Замачку, “Нязгасная зорка Багдановіча” — у Антаполлі. Да ўвагі тых, хто захапляецца паэзіяй, — кніжныя выставы, бібліяграфічныя агляды і іншае.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *