Слаўнае мінулае і сучаснае

  Масавыя мерапрыемствы наладжаны ў Новалукомльскай дзіцячай бібліятэцы. Праходзяць яны ў рамках грамадска-культурнай акцыі «Беларусь у маім сэрцы». У чытальнай зале арганізавана выстава-вернісаж карцін С. М. Мяфодзьева «Мая малая Радзіма». Шмат цікавага  юныя чытачы даведаюцца на Гадзіне краязнаўства «Тут Радзімы маёй пачатак». Ім будзе прапанавана адправіцца ў падарожжа па маршруце Новалукомль —Чарэя. Абавязковымі прыпынкамі стануць такія населеныя пункты, як Лаўкі і Стражавічы. Больш за ўсё хлопчыкам і дзяўчынкам раскажуць пра Чарэю. Гэта мястэчка мае вельмі цікавую гісторыю, шмат падзей адбылося на працягу многіх гадоў яго існавання. Падчас падарожжа дзеці даведаюцца пра знакамітых дзеячаў, якія нарадзіліся і выраслі ў гэтым населеным пункце. Завершыцца краязнаўчае падарожжа паказам фільма «Чарэя», які быў зняты студыяй Палаца культуры энергетыкаў.
  На прыканцы мерапрыемства для хлопчыкаў і дзяўчынак прачытаюць вершы мясцовых паэтаў са зборніка » Вслед за мечтой» паэтычнага аб’яднання «Млын». 
  Удзельнікі яшчэ раз упэўняцца ў тым, што таленавітыя людзі жылі раней, але зараз таксама ёсць не менш таленавітыя.
Наталля ГРЫГАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *