Валачобнікі вітаюць, на Каляды запрашаюць

Валачобнікі вітаюць, на Каляды запрашаюць Праваслаўныя веруючыя  святкуюць Каляды з вечара 6 і да 21 сту-дзеня. У структуры Калядаў налічваецца тры куцці, якія чаргуюцца з інтэрвалам у адзін тыдзень. Першай адзначаецца бедная (посная) куцця, потым багатая (шчодрая), трэцяя зноў посная (вадзяная).
  Святочная вячэра прыпадае на апошні дзень посту, таму ўсе стравы гатуюцца без выкарыстання жывёльнага тлушчу. Сярод прыгатаванага абавязкова павінны быць бліны, але самай галоўнай лічылася куцця — густая каша з круп грубага памолу.
   Надыход Калядаў чакалі  нашы продкі з нецярпеннем. У вёсцы традыцыі святкавання мелі вялікае значэнне. Маладыя    людзі   развучвалі абрадавыя песні, рабілі маску і футру для казы. Потым вясёлым гуртам хадзілі па вуліцах, наведваліся ў кожную хату. Яны спявалі, танцавалі, а гаспадары абавязкова павінны былі пачаставаць іх. Накалядаваўшыся па вёсцы, моладзь збіралася ў адной хаце і частавалася. Не пускаць валачобнікаў лічылася нядобрай прыкметай.  Бліжэй да поўначы дзяўчаты наладжвалі гаданні.
  У ноч з 13 на 14 студзеня святкавалі сустрэчу Новага (Старага) года. У народзе гэты дзень атрымаў назву шчодрая, багатая куцця. Лічылася, чым больш прысмакаў будзе на стале, тым лепш пражыве сям’я ў надыходзячым годзе. Другая куцця павінна паўплываць на будучы дабрабыт сям’і ў цэлым, на шчасце і поспех кожнага з дамачадцаў.
  Сёння, 6 студзеня, у 12.00 у ГДК адбудзецца ранішнік «Калядныя сустрэчы». Вас запрашаюць на свята ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Дома культуры і выхаванцы нядзельнай школы.
Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *