Сустрэча была плённай

21 лютага кожнага года па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца  Дзень роднай мовы. Добра падрыхтаваліся да гэтага свята супрацоўнікі Чашніцкай гарадской бібліятэкі. Напярэдадні   яны запрасілі ў госці вучняў чацвёртых класаў СШ №4 райцэнтра, для якіх арганізавалі літаратурную вечарыну «Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся». Бібліятэкары зрабілі для школьнікаў невялікі экскурс у гісторыю свята, расказалі пра мілагучнасць роднай беларускай мовы, пра тое месца, што займае яна сярод іншых моў свету. Не засталіся безудзельнымі і дзеці, якія дэкламавалі вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, іншых класікаў і сучасных паэтаў. Так што сустрэча атрымалася цікавай і плённай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *