Усё пра Беларусь

Адразу дзве кніжныя выставы пра родную зямлю арганізавалі  працаўнікі гарадской бібліятэкі. На першай, якая мае назву «Беларусь у асобах і падзеях», прадстаўлена як мастацкая, так і дакументальная літаратура. Даспадобы прыйдуцца чытачам творы  Ю. Татарынава «Княгіня Мянжынская», С. Тарасава «Фрэскі», зацікавяць гістарычныя нарысы І. Масляніцына «Беларусь далетапісная», кнігі А. Мяснікава «Сто асоб беларускай гісторыі», А. Цітова «Геральдыка Беларусі» і іншыя. Не менш цікавая  літаратура  выставы «Што чытаць пра Беларусь». Зазірнуўшы сюды, можна знайсці  шмат новага, напрыклад, кнігі пра Кірылу Тураўскага, Ефрасінню Полацкую, іншых гістарычных асоб. Прыцягне ўвагу чытачоў і кніга Ю. Татарынава «Города Беларуси. Витебщина», дзе можна знайсці нарыс і пра  Чашнікі.
Галіна ЖУКАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *