30.04.2026
Новости

Усё пра Беларусь

  • 19 марта, 2012
  • 0 min read

Адразу дзве кніжныя выставы пра родную зямлю арганізавалі  працаўнікі гарадской бібліятэкі. На першай, якая мае назву “Беларусь у асобах і падзеях”, прадстаўлена як мастацкая, так і дакументальная літаратура. Даспадобы прыйдуцца чытачам творы  Ю. Татарынава “Княгіня Мянжынская”, С. Тарасава “Фрэскі”, зацікавяць гістарычныя нарысы І. Масляніцына “Беларусь далетапісная”, кнігі А. Мяснікава “Сто асоб беларускай гісторыі”, А. Цітова “Геральдыка Беларусі” і іншыя. Не менш цікавая  літаратура  выставы “Што чытаць пра Беларусь”. Зазірнуўшы сюды, можна знайсці  шмат новага, напрыклад, кнігі пра Кірылу Тураўскага, Ефрасінню Полацкую, іншых гістарычных асоб. Прыцягне ўвагу чытачоў і кніга Ю. Татарынава “Города Беларуси. Витебщина”, дзе можна знайсці нарыс і пра  Чашнікі.
Галіна ЖУКАВА.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *