28.04.2026
Новости

На мінулым тыдні Новалукомльская дзіцячая бібліятэка святкавала 55-годдзе часопіса “Вясёлка”

  • 14 мая, 2012
  • 1 min read

 З гэтай нагоды ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Часопіс запрашае сяброў”. Спецыяльна да гэтай  даты ў чытальнай зале з’явіўся  самаробны  часопіс “Вясёлка”, які стаў своеасаблівым дапаможнікам. Ён увабраў  усё самае лепшае. На яго старонках  можна было знайсці найбольш папулярныя рубрыкі.
  У рамках святкавання юбілею прайшло выступленне лялечнага тэатра “Пятрушка” пад назвай “У госці да Васі Вясёлкіна”.  Юныя артысты пад кіраўніцтвам рэжысёра Нэлі Пятроўны Зіновік падрыхтавалі шмат цікавага для сваіх гасцей. Варта зазначыць, што праходзіла  прадстаўленне на роднай мове. Прысутныя не расчараваліся і не пашкадавалі, што завіталі на цудоўнае свята. Больш таго, яны яшчэ раз змаглі пераканацца ў прыгажосці і мілагучнасці  беларускай мовы.  
Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *