Categories: Новости

Цікавая сустрэча ў Чашніцкай дзіцячай бібліятэцы

Вёў яе вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік.  Уладзімір Іванавіч  нарадзіўся на Гродзеншчыне, але Віцебшчына даўно
стала для яго роднай зямлёй.
Пачынаў вядомы аўтар нарысаў пра прыроду з драматургіі. Адна з першых яго п’ес убачыла свет аж ў Петрапаўлаўску. Аб гэтым
пісьменнік вельмі эмацыянальна распавядаў падчас сустрэчы, прыпомніў цікавыя эпізоды з жыцця, сваё сяброўства з вядомым Аляксеем
Дударавым.  Але большая частка размовы  прысвячалася прыродзе. Менавіта гэтая тэматыка — асноўная ў творчасці пісьменніка апошніх
год. З 1995-га  выдаваў часопіс “Лесавічок”, пасля  серыю кніжак “Хараство роднай прыроды”. Кніжкі маленькія, але з яркімі
прыгожымі ілюстрацыямі, якія цяжка знайсці яшчэ дзе-небудзь.  “Каб зрабіць такую кніжку, —  зазначыў пісьменнік, — трэба многа
папрацаваць.” І ён не стамляецца. Бярэ ўдзел у розных падарожжах па беларускіх глыбінках, нярэдка апошнія маюць навуковыя мэты.
Даўнія сяброўскія сувязі звязалі пісьменніка з вядомым рэжысёрам, кандыдатам біялагічных навук, знаўцам прыгажосці нашых мясцін
Ігарам Бышнёвым. Менавіта яго фільм “Крылатыя кошкі” давялося  агучваць  Уладзіміру Іванавічу. Дзіўныя жыхары беларускага лесу,
раптоўна з’явіўшыся на экране, напоўнілі бібліятэчную залу нейкай асаблівай цеплынёй. Ураз прыціхшыя школьнікі не маглі адарвацца
ад экрана. Такое і сапраўды больш нідзе не ўбачыш.
Пра сваё захапленне прыродай Уладзімір Іванавіч можа гаварыць часамі. А цікавыя кніжкі — вынік няспыннага пошуку, які заўсёды
спадарожнічае сапраўды творчаму чалавеку. Свой “Азбукоўнік” для дзяцей ён піша, напрыклад, ужо 25 год, а так яшчэ і не скончыў.
Напрыканцы сустрэчы пісьменнік правёў для дзяцей невялікую віктарыну. Вучаніца з гімназіі Анастасія Шварацкая нават прыз атрымала.
На развітанне Уладзімір Іванавіч пакінуў  дзецям шмат добрых пажаданняў. А галоўнае, параіў — абавязкова знайсці кожнаму
што-небудзь захапляючае ў жыцці. Не  ўсім па душы складаць кніжкі. Камусьці, напрыклад, цікавей гатаваць смачную ежу. Але
захапленне павінна быць у кожнага.

Вёў яе вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік.  Уладзімір Іванавіч  нарадзіўся на Гродзеншчыне, але Віцебшчына даўно стала для яго роднай зямлёй.

Пачынаў вядомы аўтар нарысаў пра прыроду з драматургіі. Адна з першых яго п’ес убачыла свет аж ў Петрапаўлаўску. Аб гэтым пісьменнік вельмі эмацыянальна распавядаў падчас сустрэчы, прыпомніў цікавыя эпізоды з жыцця, сваё сяброўства з вядомым Аляксеем Дударавым.  Але большая частка размовы  прысвячалася прыродзе. Менавіта гэтая тэматыка — асноўная ў творчасці пісьменніка апошніх год. З 1995-га  выдаваў часопіс “Лесавічок”, пасля  серыю кніжак “Хараство роднай прыроды”. Кніжкі маленькія, але з яркімі прыгожымі ілюстрацыямі, якія цяжка знайсці яшчэ дзе-небудзь.  “Каб зрабіць такую кніжку, —  зазначыў пісьменнік, — трэба многа папрацаваць.” І ён не стамляецца. Бярэ ўдзел у розных падарожжах па беларускіх глыбінках, нярэдка апошнія маюць навуковыя мэты.

Даўнія сяброўскія сувязі звязалі пісьменніка з вядомым рэжысёрам, кандыдатам біялагічных навук, знаўцам прыгажосці нашых мясцін Ігарам Бышнёвым. Менавіта яго фільм “Крылатыя кошкі” давялося  агучваць  Уладзіміру Іванавічу. Дзіўныя жыхары беларускага лесу, раптоўна з’явіўшыся на экране, напоўнілі бібліятэчную залу нейкай асаблівай цеплынёй. Ураз прыціхшыя школьнікі не маглі адарвацца ад экрана. Такое і сапраўды больш нідзе не ўбачыш.

Пра сваё захапленне прыродай Уладзімір Іванавіч можа гаварыць часамі. А цікавыя кніжкі — вынік няспыннага пошуку, які заўсёды спадарожнічае сапраўды творчаму чалавеку. Свой “Азбукоўнік” для дзяцей ён піша, напрыклад, ужо 25 год, а так яшчэ і не скончыў.

Напрыканцы сустрэчы пісьменнік правёў для дзяцей невялікую віктарыну. Вучаніца з гімназіі Анастасія Шварацкая нават прыз атрымала.

На развітанне Уладзімір Іванавіч пакінуў  дзецям шмат добрых пажаданняў. А галоўнае, параіў — абавязкова знайсці кожнаму што-небудзь захапляючае ў жыцці. Не  ўсім па душы складаць кніжкі. Камусьці, напрыклад, цікавей гатаваць смачную ежу. Але захапленне павінна быць у кожнага.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Состоятся «прямые линии»

8 августа 2026 года с 9.00 до 12.00 по тел.: 3-47-76 — с первым заме­стителем…

2 часа ago

Кадровый потенциал города энергетиков укрепляется за счет притока молодых специалистов

В 2026 году на свои первые рабочие места в Новолу­комль прибудут 32 молодых специалиста с…

2 часа ago

Ярмарка вакансий

6 августа 2026 года с 10.00 до 12.00 состо­ится специализированная электронная ярмарка ва­кансий Чашникского рай­она…

2 часа ago

“Полесье” и “СВIТАНАК” представят свои коллекции одежды на школьной ярмарке в Чашниках 9 августа

В преддверии нового учебного года в Чашникском районе пройдут традиционные школьные ярмарки. Как сообщила главный…

2 часа ago

Новолукомчан отметили наградами

Почетными грамотами Чашникского районного ис­полнительного комитета награждены: за многолетний добросовестный труд, высокий професси­онализм, значительный личный…

2 часа ago

Что попадало на прилавки? В Витебской области закрыли цех по переработке мяса

В Витебской области приостановлена деятельность по убою сельскохозяйственных животных и переработке мяса одного из филиалов…

3 часа ago