Categories: Общество

На Чашниччине стартовала жатва-2012

На гэтым тыдні  сельгаспрадпрыемствы раёна пачалі ўборку зерневых культур. Ну а добрым запевам таму сталі  “Зажынкі”, якія прайшлі ў кожнай гаспадарцы Чашніччыны.
Адметным гэтае свята было ў ААТ “Іванскі-Агра”, які першым у раёне ўступіў у гэтую важнейшую сельскагаспадарчую кампанію. Святочнае мерапрыемства ладзілася ва ўрочышчы Ямішча,
што недалёка за вёскай Сялец. Перад хлебнай нівай роўным радам стаяць камбайны, як адзін адрамантаваныя. Каля іх плячо ў плячо — камбайнеры. Па ўсім відаць — хвалююцца.
Чытаецца на тварах і радасць — ураджай сёлета добры, і гэта есць плён працы многіх з іх.
А гэтым часам у выкананні жанчын у нацыянальным беларускім адзенні гучаць  народныя песні пра нялёгкую сялянскую працу, удзячнасць шчодрай хлебнай ніве, любоў да роднага
краю. Благачынны цэркваў Чашніцкага раёна пратаіерэй Аляксей Шаура асвяшчае хлебнае поле на добры ўраджай, благаслаўляе механізатараў  на руплівую працу.
Цёпла з пачаткам жніва працаўнікоў “Іванскага-Агра” вітаў старшыня райвыканкама У. У. Булай. У гаспадаркі сёння есць усе неабходнае, і перш за ўсе працавітыя людзі,
ініцыятыўнае, разважлівае кіраўніцтва,  каб  у сціслыя тэрміны і без страт правесці ўборачныя работы. Будзе хлеб — будзе паляпшацца фінансавае становішча прадпрыемства, саміх
вяскоўцаў. Традыцыйна “Іванскі-Агра” задаваў тон збожжаўборачнай кампаніі, быў прыкладам другім. Есць упэўненасць, што так  яно будзе і сёлета, адзначыў Уладзімір
Уладзіміравіч. І не адным  тысячнікам парадуе ўсіх нас, забяспечыўшы харчовую бяспеку краіны. Пажаданне кіраўніка раёна  хлебаробам — багатай хлебнай нівы і плёну ў працы.
…Адна з жанчын зажынае. І вось ён, першы сноп новага ўраджаю, залацісты і душысты, у яе руках… Яшчэ колькі часу — і жняя ўручае сноп і каравай хлеба з новага ўраджаю гаспадару
раёна В. В. Булаю, як таго патрабуе абрадавая традыцыя. На багаты ўраджай, на руплівую працу.
—Людзі на жніве заняты ў нас надзейныя, выпрабаваныя не адной уборачнай, — падкрэсліў дырэктар ААТ “Іванскі-Агра” В. С. Унуковіч. — Тэхніка адрамантавана, палівам
забяспечаны, умовы для працы створаны, распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання. Толькі рабі і зарабляй.
Віктар Сямёнавіч дзякаваў старшыню райвыканкама за разуменне і падтрымку словам і справай.  Дарэчы, у гэтым годзе гаспадарка па лізінгу атрымала яшчэ адзін новы камбайн.
Таксама традыцыйна жняя прыпаднесла кіраўніку гаспадаркі  В. С. Унуковічу сноп і каравай духмянага хлеба новага ўраджаю.
А ужо праз некалькі хвілін па ваколіцы разнёсся гул матораў камбайнаў. Жніву-2012 дадзены старт.
Хай шчодрай будзе ніва!
Хай важкім будзе каравай 2012 года!
Міхась ДЗЕРАВЯГА.

На гэтым тыдні  сельгаспрадпрыемствы раёна пачалі ўборку зерневых культур. Ну а добрым запевам таму сталі  “Зажынкі”, якія прайшлі ў кожнай гаспадарцы Чашніччыны.

Адметным гэтае свята было ў ААТ “Іванскі-Агра”, які першым у раёне ўступіў у гэтую важнейшую сельскагаспадарчую кампанію. Святочнае мерапрыемства ладзілася ва ўрочышчы Ямішча, што недалёка за вёскай Сялец. Перад хлебнай нівай роўным радам стаяць камбайны, як адзін адрамантаваныя. Каля іх плячо ў плячо — камбайнеры. Па ўсім відаць — хвалююцца. Чытаецца на тварах і радасць — ураджай сёлета добры, і гэта есць плён працы многіх з іх.

А гэтым часам у выкананні жанчын у нацыянальным беларускім адзенні гучаць  народныя песні пра нялёгкую сялянскую працу, удзячнасць шчодрай хлебнай ніве, любоў да роднага краю. Благачынны цэркваў Чашніцкага раёна пратаіерэй Аляксей Шаура асвяшчае хлебнае поле на добры ўраджай, благаслаўляе механізатараў  на руплівую працу.

Цёпла з пачаткам жніва працаўнікоў “Іванскага-Агра” вітаў старшыня райвыканкама У. У. Булай. У гаспадаркі сёння есць усе неабходнае, і перш за ўсе працавітыя людзі, ініцыятыўнае, разважлівае кіраўніцтва,  каб  у сціслыя тэрміны і без страт правесці ўборачныя работы. Будзе хлеб — будзе паляпшацца фінансавае становішча прадпрыемства, саміх вяскоўцаў. Традыцыйна “Іванскі-Агра” задаваў тон збожжаўборачнай кампаніі, быў прыкладам другім. Есць упэўненасць, што так  яно будзе і сёлета, адзначыў Уладзімір Уладзіміравіч. І не адным  тысячнікам парадуе ўсіх нас, забяспечыўшы харчовую бяспеку краіны. Пажаданне кіраўніка раёна  хлебаробам — багатай хлебнай нівы і плёну ў працы.

…Адна з жанчын зажынае. І вось ён, першы сноп новага ўраджаю, залацісты і душысты, у яе руках… Яшчэ колькі часу — і жняя ўручае сноп і каравай хлеба з новага ўраджаю гаспадару раёна В. В. Булаю, як таго патрабуе абрадавая традыцыя. На багаты ўраджай, на руплівую працу.

—Людзі на жніве заняты ў нас надзейныя, выпрабаваныя не адной уборачнай, — падкрэсліў дырэктар ААТ “Іванскі-Агра” В. С. Унуковіч. — Тэхніка адрамантавана, палівам забяспечаны, умовы для працы створаны, распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання. Толькі рабі і зарабляй.

Віктар Сямёнавіч дзякаваў старшыню райвыканкама за разуменне і падтрымку словам і справай.  Дарэчы, у гэтым годзе гаспадарка па лізінгу атрымала яшчэ адзін новы камбайн.

Таксама традыцыйна жняя прыпаднесла кіраўніку гаспадаркі  В. С. Унуковічу сноп і каравай духмянага хлеба новага ўраджаю.

А ужо праз некалькі хвілін па ваколіцы разнёсся гул матораў камбайнаў. Жніву-2012 дадзены старт.

Хай шчодрай будзе ніва!

Хай важкім будзе каравай 2012 года!

Міхась ДЗЕРАВЯГА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

День города Новолукомля! Пенное шоу

Пенное шоу и детская игровая программа - феерия детских и взрослых эмоций и радости! Искренние…

1 час ago

День десантников и сил специальных операций в Витебске стартовал ярко и по-семейному

У памятника «Десантникам всех поколений» прошли митинг и церемония возложения цветов. Атмосфера была тёплой и…

2 часа ago

Каравай набирает вес

Уборочная кампания в Чашникском районе вошла в активную фазу. Корреспонденты районки побывали на полях вблизи…

2 часа ago

Гран-при конкурса “Звездный дождь” завоевала Демидчик Яна

Поздравляем всех победителей! Соло (по возрастным категориям): · до 7 лет — Запольская Алиса· 8–9…

4 часа ago

Поздравление с Днем десантников и ССО ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил личный состав и ветеранов сил специальных операций Вооруженных Сил с…

1 день ago

С Днем десантников и сил специальных операций Вооруженных Сил

Руководство Витебской области поздравляет личный состав и ветеранов сил специальных операций Вооруженных Сил Республики Беларусь…

1 день ago