На Купалу ночка мала

Традыцыйнае купальскае свята запрашае чашнічан і гасцей райцэнтра 6 ліпеня. Пройдзе яно ў гарадской зоне адпачынку, што
размешчана па вуліцы Урыцкага, і абяцае шмат цікавага. Так, тэатралізаванае прадстаўленне «Купальскі вянок» падрыхтаваў тэатр
мініяцюр «Бум» Чашніцкага ГДК. Абавязкова сустрэнуцца госці і з галоўнымі дзеючымі асобамі свята — Купалам і Купалінкай, змогуць
загадаць жаданне, апусціўшы ў раку свой вянок, паскакаць праз касцёр або адправіцца на пошукі папараць-кветкі. Акрамя гэтага,
работнікі культуры парадуюць прысутных эстрадным канцэртам, пасля якога адбудзецца дыскатэка. Падчас мерапрыемстваў будзе
арганізаваны  гандаль. Пачатак свята — у 22.00.
Галіна ЖУКАВА.
Традыцыйнае купальскае свята запрашае чашнічан і гасцей райцэнтра 6 ліпеня. Пройдзе яно ў гарадской зоне адпачынку, што
размешчана па вуліцы Урыцкага, і абяцае шмат цікавага. Так, тэатралізаванае прадстаўленне «Купальскі вянок» падрыхтаваў тэатр
мініяцюр «Бум» Чашніцкага ГДК. Абавязкова сустрэнуцца госці і з галоўнымі дзеючымі асобамі свята — Купалам і Купалінкай, змогуць  загадаць жаданне, апусціўшы ў раку свой вянок, паскакаць праз касцёр або адправіцца на пошукі папараць-кветкі. Акрамя гэтага, работнікі культуры парадуюць прысутных эстрадным канцэртам, пасля якога адбудзецца дыскатэка. Падчас мерапрыемстваў будзе арганізаваны  гандаль. Пачатак свята — у 22.00.
Галіна ЖУКАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *